Партал:Геаграфія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
рэдагаваць Геаграфія


Геаграфія вывучае месцазнаходжаньне, працягласьць, распаўсюджаньне і узаемадзеяньне ўсіх значных элемэнтаў чалавечага і фізычнага асяродзьдзя зямельнай паверхні, распаўсюджаньне жыцьця на зямлі, уключаючы чалавечае жыцьцё і ўплыў чалавечай дзейнасьці. Слова геаграфія (па-грэцку: γεωγραφία) паходзіць ад грэцкіх слоў γη (ге) — Зямля і γραφειν (графеін) — пісаць, апісваць. Фізычная геаграфія засяроджваецца на вывучэньні фізычных аспэктаў Зямлі, што ўключае ў сябе фізычную, мэтэаралягічную і экалягічную мадэль. Сацыяльна-эканамічная геаграфія, каторая уключае эканамічную, палітычную, сацыяльную геаграфію і геаграфію культуры, засяроджваецца на вывучэньні грамадзкіх ці не-фізычных аспэктаў Зямлі. Яна вывучае, як чалавек прыстасоўваецца да фізычных умоў і які ў сваю чаргу робіць уплыў на фізычныя ўласьцівасьці Зямлі. Акрамя гэтага геаграфія вывучае асаблівасьці месцазнаходжаньня Зямлі ў Сонечнай сыстэме і ў сусьвеце і як гэта ўплывае на фізычныя ўмовы на Зямлі.



рэдагаваць Абраны артыкул


сьцяг Летувы

Летува, Летуві́ская Рэспу́бліка (па-летувіску: Lietuvos Respublika) — адна з трох балтыйскіх краінаў у Паўночнай Эўропе. Зьяўляецца сябрам НАТО, Рады Эўропы і Эўрапейскага Зьвязу, з 21 сьнежня 2007 году — паўнапраўны сябар Шэнгенскага пагадненьня. Колькасьць насельніцтва краіны складае 3,0 млн. Сталіца і найбуйнейшы горад — Вільня, з 1919 па 1939 гады часовай сталіцай была Коўна. У 2009 годзе Летува адзначала тысячагодзьдзе сваёй назвы. Дзяржаўны герб — Віціс (па-летувіску: Vytis). Сьцяг — жоўта-зялёна-чырвоны.

На поўначы Летува мяжуе з Латвіяй (працягласьць мяжы 610 км), на ўсходзе — зь Беларусьсю (724 км), на паўднёвым захадзе — з расейскай Калінінградзкай вобласьцю (303 км), на поўдні — з Польшчай (110 км). На захадзе Летуву абмывае Балтыйскае мора (даўжыня ўзьбярэжжа складае 99 км)...:::::::::::::::: артыкул цалкам




вулькан "Аўгусцін", Аляска



рэдагаваць Фізычная геаграфія


Фізычная геаграфія — навука, якая вывучае фізычныя аспэкты Зямлі

Пэдасфэра — глебавае покрыва Зямлі

Горы (катэгорыя)

Азія: Гімалаі · Гіндукуш · Каракарум · Куньлунь · Памір · Уральскія горы · Цянь-Шань · Эльбурс · Японскія Альпы
Амэрыка: Анды · Апалачы · Бразыльскае нагор'е · Скалістыя горы · Сьера-Нэвада
Афрыка: Аір (плято) · Атласкія горы · Вірунга · Мітумба · Рувэнзоры
Акіянія: Аўстралійскія Альпы · Блакітныя горы (Аўстралія) · Вялікая Водападзельная града · Макдонэл · Нагор'е Новай Гвінэі · Новазэляндзкія Альпы
Эўропа: Альпы · Апэніны · Балканскія горы · Карпаты · Каўкаскія горы · Крымскія горы · Пірэнэі · Скандынаўскія горы · Татры

Гідрасфэра — воднае покрыва Зямлі


рэдагаваць Добры артыкул


рака Проня

Проня — рака ў Дубровенскім раёне Віцебскай вобласьці, а таксама Чавускім, Горацкім і Слаўгарадзкім раёнах Магілёўскай вобласьці, правы прыток ракі Сож (басэйн Дняпра). Цячэ пераважна па Аршанска-Магілёўскай раўніне. Даліна добра распрацаваная, глыбокаўрэзаная, скрынкападобная, у вярхоўі невыразная; берагі пераважна стромкія, абрывістыя, у верхнім цячэньні нізкія і забалочаныя. Агульная даўжыня ракі — 172 км. Плошча вадазбору 4910 км². Выдатак вады ў вусьці 29,5 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,5‰.

Пойма Проні была абжытая людзьмі як мінімум з каменнага стагодзьдзя, аб чым сьведчаць шматлікія гарадзішчы, разьмешчаныя па яе берагах. 28 верасьня 1708 году ў раёне вёскі Лясной на ўчастку паміж Проняй і Сажом адбылася знакамітая бітва пры Лясной, якую Пётар I называў «маці Палтаўскай бітвы». У 1943-44 гадах, падчас Вялікай Айчыннай вайны, фронт на рацэ стаяў 9 месяцаў...:::::::::::::::: артыкул цалкам



рэдагаваць Біяграфіі


Жак-Іў Кусто
Жак-Іў Кусто

Жак-Іў Кусто́ (па-француску: Jacques-Yves Cousteau; *11 чэрвеня 1910 — †25 чэрвеня 1997) — францускі ваенна-марскі афіцэр, дасьледнік, эколяг, рэжысэр, інаватар, навуковец, фатограф. Вывучаў мора і ўсё формы жыцьця ў вадзе. Контар-адмірал. Чалец Францускай акадэміі (1989). З 1952 г. кіраваў падводнымі дасьледаваньнямі на судне «Каліпсо», з 1985 г. — на турбапарусным судзе «Алкіёна». З 1957 г. дырэктар Акіянаграфічнага музэю ў Манака. Кіраўнік праграмы «Каншэльф» (дасьледаваньні кантынэнтальнага шэльфу: умоваў жыцьця й працы людзей у падводным асяродзьдзі). Вынаходнік (разам з Эдуардам Ганьянам) аквалянга (1943), падводных дамоў, апарата «ныраючы сподак»; прыстасаваў кінакамэру для падводных кіназдымак. Займаўся пытаньнямі аховы падводнага асяродзьдзя...:::::::::::::::: далей


рэдагаваць Сацыяльна-эканамічная геаграфія


Сацыяльна-эканамічная геаграфія (катэгорыя)навука, якая вывучае тэрытарыяльную арганізацыю грамадзтва.


рэдагаваць Неабходныя шаблёны


  {{Накід:Геаграфія}} — ўстаўляецца ў артыкулы-накіды па геаграфіі.
  {{Удзельнік/Геаграфія}} — на асабістую старонку,
  {{Удзельнік/Геаграфія Беларусі}} — на асабістую старонку,


рэдагаваць Артыкулы да напісаньня


рэдагаваць Катэгорыі артыкулаў


Геаграфія(49 К, 45 С)
Географы(4 К, 2 С)
Азія(25 К, 4 С)
Акіянія(11 К, 3 С)
Антарктыда(7 К, 1 С)
Аўстралія(14 К, 6 С)
Афрыка(16 К, 3 С)
Бухты(1 С)
Вульканы(14 К, 14 С)
Геадэзія(5 К, 11 С)
Гідралёгія(16 К, 18 С)
Даўгата(1 С)
Кліматалёгія(2 К, 14 С)
Краіны(18 К, 1 С)
Ледавікі(3 К, 3 С)
Ляндшафт(4 К, 1 С)
Мапы(2 К, 1 С)
Навігацыя(6 К, 5 С)
Падарожнікі(5 К, 2 С)
Пратокі(4 К, 7 С)
Пустыні(5 К, 7 С)
Рэгіёны(7 К)
Тапаграфія(2 К, 3 С)
Тапаніміка(5 К, 2 С)
Формы рэльефу(27 К, 12 С)
Шырата(2 С)
Эўропа(28 К, 2 С)



рэдагаваць Кантынэнты і акіяны


рэдагаваць У іншых праектах


рэдагаваць Брацкія парталы


Абнавіць кэш