Арктычны акіян

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Арктычны Акіян

Арктычны акіян (Паўночны Ледавіты Акіян) — самы малы акіян на Зямлі, абмывае Эўразію, Паўночную Амэрыку. На тэрыторыі Арктычнага акіяну знаходзіцца Паўночны полюс Зямлі. Плошча (з марамі) — 14,090 млн км². Міжнародная гідраграфічная арганізацыя (МГА) распазнае яго як акіян, аднак некаторыя акіянографы называюць яго як Арктычнае мора, клясыфікуючы яго як адно з мораў Атлянтычнага акіяна[1]. Акрамя таго, Арктычны акіян можна разглядаць як паўночную частку ўсёабдымнага Сусьветнага акіяна.

Акіян амаль цалкам акружаны Эўразіяй і Паўночнай Амэрыкай, і на працягу амаль усяго году часткова пакрыты лёдам, і амаль цалкам узімку. Тэмпэратура акіяна й ягоная салёнасьць зьмяняюцца сэзонна, бо ледзяное покрыва растае й замярзае ў розныя сэзоны[2]. Салёнасьць зьяўляецца самай нізкай у сярэднім у параўнаньні зь іншымі пяцьмі акіянамі, з-за нізкага выпарэньня, значных прытокаў прэснай вады з рэк і ручаёў, а таксама з-за абмежаванага адтоку ў навакольныя акіянічныя воды з больш высокай характарыстыкай салёнасьці. Улетку аб’ём лёду скарачаецца прыкладна на 50%[3]. Амэрыканскі цэнтар дадзеных па сьнегу й лёду (NSIDC) выкарыстоўвае спадарожнікавыя дадзеныя, каб забясьпечыць штодзённыя запісы арктычнага марскога ледзянога покрыва й хуткасьць ягонага раставаньня ў параўнаньні зь сярэднім пэрыядам і за мінулыя гады.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Tomczak, Matthias; Godfrey, J. Stuart (2003). «Regional Oceanography: an Introduction» (2 ed.). Delhi: Daya Publishing House. ISBN 81-7035-306-8
  2. ^ «Some Thoughts on the Freezing and Melting of Sea Ice and Their Effects on the Ocean» K. Aagaard and R. A. Woodgate, Polar Science Center, Applied Physics Laboratory University of Washington, 2001.
  3. ^ Michael Pidwirny (2006). «Introduction to the Oceans». www.physicalgeography.net.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Арктычны акіянсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Акіяны
АтлянтычныІндыйскіПаўднёвыАрктычныЦіхі