Усходняя Афрыка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Усходяя Афрыка

Усходняя Афрыка — умоўны геаграфічны тэрмін, які ўключае тэрыторыю на ўсход ад Нілу і Вялікага Афрыканскага Разлома. Сюды звычайна далучаюць і выспы ў Індыйскім акіяне.

Сюды адносяцца наступныя краіны:

Сьцяг Бурундзі Бурундзі

Сьцяг Джыбуці Джыбуці

Сьцяг Эрытрэі Эрытрэя

Сьцяг Этыёпіі Этыёпія

Сьцяг Кеніі Кенія

Сьцяг Каморскіх выспаў Каморскія выспы

Сьцяг Мадагаскару Мадагаскар

Сьцяг Маўрыкія Маўрыкій

Сьцяг Руанды Руанда

Сьцяг Сэйшэлаў Сэйшэлы

Сьцяг Самалі Самалі

Сьцяг Танзаніі Танзанія

Сьцяг Уганды Уганда

Часам да Заходняй Афрыкі далучаюць Мазамбік і Судан. Зь іншага боку гэты тэрмін ужываецца для вызначэньня выключна краінаў разьмешчаных вакол возера Вікторыя (Кенія, Танзанія, Уганда, Руанда і Бурундзі).

Ва Ўсходняй Афрыцы жывуць каля 200 народнасьцяў і сустракаюцца чатыры моўныя групы. У выніку значных культурных адрозьненьняў у гэтым рэгіёне неаднаразова пачыналіся войны, у тым ліку і грамадзянскія.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Усходняя Афрыкасховішча мультымэдыйных матэрыялаў