Бурундзі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Бурундзі
Republika y'u Burundi
République du Burundi
Сьцяг Бурундзі Герб Бурундзі
(Сьцяг) (Герб)
Нацыянальны дэвіз: «Ubumwe, Ibikorwa, Iterambere» («Адзінмтва, праца, прагрэс»)
Дзяржаўны гімн
«Burundi bwacu»
Месцазнаходжаньне Бурундзі
Афіцыйная мова кірундзі, француская
Сталіца Бужумбура
Найбуйнейшы горад Бужумбура
Форма кіраваньня рэспубліка
П'ер Нкурунзіза
Плошча
 • агульная
 • адсотак вады
145-е месца ў сьвеце
27 830 км²
7,8
Насельніцтва
 • агульнае (2009)
 • шчыльнасьць
89-е месца ў сьвеце
8 988 091
323/км²
СУП
 • агульны (2008)
 • на душу насельніцтва
142 месца ў сьвеце
$3,099 млрд
$389
Валюта Бурундыйскі франк (BIF)
Часавы пас CAT (UTC+2)
Незалежнасьць
— ад Бэльгіі

1 ліпеня 1962
Аўтамабільны знак BU
Дамэн верхняга ўзроўню .bi
Тэлефонны код +257
Мапа Бурундзі

Буру́ндзі (кірундзі: Uburundi, па-француску: Burundi), Рэспубліка Бурундзі — краіна ў Цэнтральнай Афрыцы, ня мае выхаду да мора. Мяжуе з Руандай, Танзаніяй і Дэмакратычнай Рэспублікай Конга.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XVII стагодзьдзе — утварэньне каралейства Бурундзі.
  • 1890-янямецкае заваяваньне. Утварэньне нямецкай калёніі.
  • 1918 — пасьля Першай сусьветнай вайны Бурундзі была перададзена Бэльгіі.
  • 1962 — атрыманьне незалежнасьці як каралеўства. Да 1993 году ўлада належала народу тутсі, палітычнай арганізацыяй якога стаў Зьвяз за нацыянальны прагрэс.
  • 1965 — антыманархічнае паўстаньне хуту. Манархісты тутсі абаранілі манархію, але неўзабаве самі яе адмянілі.
  • 19661993 — вайсковая дыктатура кіраваная старшынямі Вышэйшага Рэвалюцыйнага Савету (Мікамбэра, Багаза, Буёя).
  • 1993 — першым дэмакратычна выбраным прэзыдэнтам стаў прадстаўнік хуту Мэльхіёр Ндадае, які хутка быў зьвергнуты вайскоўцамі тутсі.
  • 1996 — пераварот маёра П’ера Буёі.
  • 2003 — улада перайшла большасьці хуту пад кіраўніцтвам Даміцьен Ндаізэе мірным шляхам.
  • 2004 — забойства ў лягеры Гатумба 180 бежанцаў тутсі з Дэмакратычнай Рэспублікі Конга. Адказнасьць узяла групоўка з народа хуту.

Палітыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Бурундзі — гэта рэспубліка. Згодна з канстытуцыяй 1992 году, кіраўніком дзяржавы зьяўляецца прэзыдэнт, які выбіраецца на ўсеагульных выбарах на пяцігадовы тэрмін. Заканадаўчая ўлада належыць аднапалатнаму парлямэнту. Выканаўчая ўлада належыць ураду, які назначаецца прэзыдэнтам. Палітычная сыстэма краіны — шматпартыйная.

Адміністрацыйны падзел[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Краіна падзеленая на 17 правінцыяў, якія ў сваю чаргу дзеляцца на 117 камунаў.

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Бурундзі мае слаба разьвітую эканоміку. 91% гаспадаркі прадстаўлена сельскай гаспадаркай, якая забясьпечвае 48% нацыянальнага прыбытку (прамысловасьць — 26%, паслугі — 26%). Асноўнымі сельскагаспадарчымі культурамі застаюцца: бананы, сорга, маніёк, кава, гарбата, бавоўна, рыс, пшаніца, тытунь. Асноўным сельскагаспадарчым рэгіёнам застаецца даліна ракі Рузызі.

Карысныя выкапні амаль не дасьледаваныя. Існуюць невялікія капальні золата, вальфраму. Вядома аб існаваньні вялікіх радовішчаў ванадыя і нікелю.

Прамысловасьць слаба разьвітая. У асноўным прадстаўлена прадпрыемствамі харчовай і будаўнічай прамысловасьці, якія канцэнтруюцца вакол сталіцы.

Не існуе чыгункі. Аўтамабільная сетка слаба разьвітая (каля 5 тыс. км).

Бюджэт краіны складаецца з паступленьняў ад экспарту кавы.

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

83% насельніцтва складаецца з народа хуту, астатнія гэта тутсі (15%) і пігмеі (каля 1%). 63,2% насельніцтва — хрысьціяне, 33% анімісты, каля 1% мусульмане. У Бурундзі адзін з самых высокіх прыростаў насельніцтва, краіна мае вялікую шчыльнасьць насельніцтва на км². 1% насельніцтва жыве ў гарадах. Нягледзячы на існаваньне вялікай колькасьці моваў, афіцыйнай застаецца француская і кірундзі.

Культура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Бурундзісховішча мультымэдыйных матэрыялаў