Мазамбік

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мазамбік
República de Moçambique
Сьцяг Мазамбіку Герб Мазамбіку
Сьцяг Герб
Дзяржаўны гімн: «Pátria Amada»
Месцазнаходжаньне Мазамбіку
Афіцыйная мова партугальская
Сталіца Мапуту
Найбуйнейшы горад Мапуту
Форма кіраваньня рэспубліка
Арманда Гебуза
Alberto Vaquina
Плошча
 • агульная
 • адсотак вады
35-е месца ў сьвеце
801 590 км²
2,2
Насельніцтва
 • агульнае (2011)
 • шчыльнасьць
50-е месца ў сьвеце
23 929 708
28,7/км²
СУП
 • агульны (2012)
 • на душу насельніцтва
100 месца ў сьвеце
$26,257 млрд
$1169
Валюта Мецікал (MZN)
Часавы пас СAT (UTC+2)
Незалежнасьць
— ад Партугаліі

25 чэрвеня 1975
Аўтамабільны знак MOZ
Дамэн верхняга ўзроўню .mz
Тэлефонны код +258
Мапа Мазамбіку
Мапа Мазамбіку

Мазамбі́к (па-партугальску: Moçambique, Рэспубліка Мазамбік — República de Moçambique) — краіна ў паўднёвай Афрыцы. Мяжуе з ПАР, Свазілэндам, Танзаніяй, Малаві, Зімбабвэ і Замбіяй. Некалькі стагодзьдзяў была партугальскай калёніяй, атрымала незалежнасьць у 1975 годзе. Мае выхад да Індыйскага акіяна.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На тэрыторыю сёньняшняга Мазамбіку ў 1498 годзе трапіў партугальскі вандроўнік Васка да Гама. У 1505 годзе партугальцы збудавалі свае першыя паселішчы недалёка ад сучаснага гораду Бэйра. У ХVІ стагодзьдзі на ўзьбярэжжы ўзьніклі новыя партугальскія паселішчы. У 1609 годзе была створана калёнія, якая стала галоўнам партугальскім цэнтрам гандлю рабамі.

Паўстаньне супраць каланіяльных ўладаў, якое ўзьнікла ў канцы ХІХ стагодзьдзя было падаўлена. З 1964 году барацьбу з уладамі Партугаліі ўзначаліла камуністычная партызанская партыя ФРЭЛІМО. Пасьля перавароту ў Партугаліі ў 1974 годзе было ўсталявана перамір’е. З 1975 году Мазамбік атрымаў незалежнасьць. З гэтага часу ў краіне бесьперапынна цягнуцца ўнутраныя збройныя канфлікты. У 1990-х гадах канфлікты атрымалася супакоіць і ў 1994 годзе былі праведзены першыя шматпартыйныя выбары. Да нашага часу Мазамбік застаецца адной з самых бедных краінаў сьвету.

Палітыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заканадаўчая ўлада ў краіне належыць аднапалатнаму парлямэнту з 250 дэпутатаў (Сход Рэспублікі). Тэрмін дзеяньня Сходу 5 гадоў. Выканаўчая ўлада належыць прэзыдэнту, які таксама выбіраецца на пяцігадовы тэрмін. У наш час кіруючай партыяй Мазамбіку зьяўляецца партыя ФРЭЛІМО, да якой належыць і прэзыдэнт і 60% парлямэнтарыяў.

Адміністрацыйны падзел[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мазамбік падзяляецца на 11 правінцыяў:

Адміністрацыйны падзел Мазамбіку
Адміністрацыйны падзел Мазамбіку
Правінцыя Цэнтар Плошча, км² Насельніцтва (1997), тыс. чал.
1 Кабу-Дэлгаду Пемба 82 625 1284
2 Газа Шаі-Шаі 75 709 1034
3 Іньямбанэ Іньямбанэ 68 615 1112
4 Маніка Шымаё 61 661 975
5 Мапуту Мапуту 602 1098
6 Мапуту (правінцыя) Мапуту 25 756 809
7 Нампула Нампула 81 606 3065
8 Ньяса Лішынга 129 056 764
9 Сафала Бэйра 68 018 1380
10 Тэтэ Тэтэ 100 724 1149
11 Замбэзія Келіманэ 105 008 3202

Сталіца краіны — Мапуту (1200 тыс. чалавек). Буйныя гарады: Бэйра (412 588 чал), Нампула (230 тыс. чалавек), Іньямбанэ (150 тыс. чалавек).

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Агульная працягласьць межаў краіны складае 4571 км, зь якіх:

Берагавая лінія складае 2470 км. Самая высокая кропка краіны — гара Бінга (2436 м).

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мазамбік — сельскагаспадарчая краіна, 75% насельніцтва працуе ў сельскай гаспадарцы. Пры гэтым 88% урадлівых земляў застаюцца неапрацаванымі.

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Значны ўплыў на колькасьць насельніцтва аказвае эпідэмія СНІДу, якія выклікае зьніжэньне сярэдняй працягласьці жыцьця, павялічвае сьмяротнасьць немаўлятаў, зьніжае натуральны прырост насельніцтва.

Узроставая будова гармацтва:

  • 0—14 гадоў — 42,1%
  • 15—64 гады — 55,3%
  • 65+ гады — 2,6%

Натуральны прырост насельніцтва — 0,82%, нараджальнасьць — 38,2 немаўлятаў на 1000 чалавек, сьмяротнасьць немаўлятаў — 199 на 1000 немаўлятаў.

Працягласьць жыцьця:

  • агульная — 31,3 году;
  • мужчыны — 30,98 году;
  • жанчыны — 31,63 году.

Культура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рэлігія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Згодна зь перапісам 1997 году мазамбікцы адносяць сябе да наступных рэлігійных групаў:

  • нерэлігійныя — 24,25%
  • хрысьціяне — 35,65%
  • мусульмане — 17,8%
  • сіяністы (рэлігія якая сумяшчае элемэнты хрысьціянства і традыцыйных афрыканскіх веравызнаньняў) — 18,7%
  • астатнія — 3,6%.

Спорт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мазамбіксховішча мультымэдыйных матэрыялаў