Арктыка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Арктыка

Арктыка (па-грэцку: ἄρκτος — «мядзьведзь»; грэц. arktikos — «паўночны», ад arctos — «мядзьведзь»), або Паўночча — адзіны фізыка-геаграфічны раён Зямлі, які прылягае да Паўночнага полюсу і які ўключае ўскраіны кантынэнтаў Эўразіі і Паўночнай Амэрыкі, амаль увесь Арктычны акіян з выспамі (акрамя прыбярэжных выспаў Нарвэгіі), а таксама прылягаючыя часткі Атлянтычнага і Ціхага акіянаў. Паўднёвая мяжа Арктыкі супадае з паўднёвай мяжой зоны тундры. Плошча каля 27 млн км²; часам Арктыку абмяжоўваюць з поўдня паўночным палярным кругам (66° 33′ с. ш.), у гэтым выпадку яе плошча складае 21 млн км².