Гляцыялёгія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Паштовая марка СССР, прысьвечаная міжнароднаму году геафізыкі

Гляцыялё́гія (ад лац. glacies — «мароз, лёд», і грэц. λόγος, лёгас — «слова») — навука пра Зямлю. Вывучае ільды ва ўсіх формах на паверхні зямлі, у атмасфэры, гідрасфэры і літасфэры. Адзіным прыродным аб’ектам вывучэньня гляцыялёгіі ёсьць гляцыясфэра і нівальна-гляцыяльныя сістэмы, што яе складаюць.

Па асноўным канкрэтным аб’екце дасьледваньняў гляцыялёгія падзяляецца на некалькі галінаў: лядніказнаўства, сьнегазнаўства, лавіназнаўства, лёдазнаўства вадаёмаў і вадацёкаў, палеагляцыялёгію.

Па ўзаемасувязях з сумежнымі навукамі і спэцыфічных мэтадах у гляцыялёгіі вылучаецца шэраг накірункаў: гляцыякліматалёгія, гляцыягідралёгія, структурная гляцыялёгія, дынамічная гляцыялёгія, ізатопная і геахімічная гляцыялёгія.

Разам з геакрыялёгіяй (мярзотазнаўствам), што дасьледуе шматгадовую крыялітазону, гляцыялёгія аб’ядноўваецца ў крыялёгію Зямлі, аб’ектам якой служыць крыясфэра цалкам.

Як самастойная галіна ведаў гляцыялёгія пачала фармавацца ў канцы XVIII — пачатку XIX стагодзьдзяў на базе геалёгіі і гідралёгіі. Напачатку панятак «гляцыялёгія» быў зьвязаны толькі з вывучэньнем горных леднікоў і ледніковых покрываў Арктыкі і Антарктыды.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Гляциологический словарь / Под ред. В. М. Котлякова. — Л.: Гидрометеоиздат, 1984. — 527 с.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Гляцыялёгіясховішча мультымэдыйных матэрыялаў