Анды

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Найвышэйшы пункт
Аканкагуа
Вышыня 6962 м н. у. м.
Памеры
Даўжыня
  • 7000 km
Шырыня 500 km
Плошча
  • 3 300 000 км²
Геаграфія
Месцазнаходжаньне Паўднёвая Амэрыка
Краіны Вэнэсуэла,
Калюмбія,
Эквадор,
Пэру,
Балівія,
Аргентына,
Чылі
Горная сыстэма Кардыльеры
Рэльефная мапа
Стратавулькан

А́нды (па-гішпанску: Cordillera de los Andes) — найдаўжэйшая й адна з самых высокіх горных сыстэмаў Зямлі. Анды цягнуцца па ўсім заходнім узьбярэжжы Паўднёвай Амэрыкі ад Вэнэсуэлы праз Калюмбію, Эквадор, Пэру, Балівію, Аргентыну й Чылі. Месцамі Анды дасягаюць шырыні больш за 500 км, найбольшая шырыня да 750 км — у Цэнтральных Андах, паміж 18° і 20° пд. ш. Сярэдняя вышыня — каля 4000 м. Анды зьяўляюцца буйным міжакіянскім водападзелам; на ўсход ад Андаў цякуць рэкі басэйна Атлянтычнага акіяна, у прыватнасьці ў Андах бяруць пачатак Амазонка й шматлікія ейныя буйныя прытокі, а таксама прытокі Арынока, Парагваю, Параны, рэкі Магдалены й рэкі Патагоніі, на захад — басэйна Ціхага акіяна, пераважна кароткія.

Анды служаць найважнейшым у Паўднёвай Амэрыцы кліматычным бар’ерам, ізалюючы тэрыторыі на захад ад Галоўнай Кардыльеры ад уплыву Атлянтычнага акіяна, на ўсход — ад уплыву Ціхага акіяна. Горы ляжаць у 6 кліматычных паясах — у экватарыяльным, паўночным і паўднёвым субэкватарыяльным, паўднёвым трапічным, субтрапічным і ўмераным, і адрозьніваюцца, асабліва ў цэнтральнай частцы, рэзкімі кантрастамі ва ўвільгатненьні ўсходніх і заходніх схілаў. Праз значную працягласьць Андаў асобныя іхныя ляндшафтныя часткі значна адрозьніваюцца адзін ад аднаго. Па характары рэльефу й іншых прыродных адрозьненьнях, як правіла, вылучаюць тры асноўныя рэгіёны — Паўночныя, Цэнтральныя й Паўднёвыя Анды.

Горы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Самай высокай вяршыняй Андаў зьяўляецца гара Аканкагуа, якая ўздымаецца на 6962 мэтры над узроўнем мора. Аканкагуа знаходзіцца ў Аргентыне на мяжы з Чылі.

Дзейнасьць чалавека[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Горы Андаў спрычыніліся да вялізнага культурнага ўзьдзеяньня на чалавека ад сваёй поўначы і да ​​поўдня. Культурнае разьвіцьцё ў рэгіёне прывяло да пашырэньня цывілізацыі інкаў і ўтварэньня Імпэрыі інкаў у цэнтральных Андах у XV стагодзьдзі. Інкі сфармавалі сваю цывілізацыю дзякуючы імпэрыялістычнаму мілітарызму, а таксама дбайнаму дзяржаўнаму кіраўніцтву[1]. Урад спансаваў будаўніцтва вадаправоду й дарог у дадатак да існуючай інфраструктуры. Некаторыя з гэтых пабудоваў існуюць і па сёньня.

Аднак цывілізацыя інкаў апынулася бездапаможнай супраць хваробаў, завезенымі эўрапейцамі, бо інкі ня мелі імунітэту, і грамадзянскай вайны, калі ў 1532 годзе інкі былі разьбіты альянсам, які складаўся зь дзесяткаў хаўрусьнікаў з падпарадкаваных імі народаў, як то ўанка, чачапоя, каньяры, і невялікім войскам з 180 гішпанцаў на чале з Франсіска Пісара. Адным з нешматлікіх местаў інкаў, якія гішпанцы ніколі не знайшлі падчас сваіх заваёваў, быў Мачу-Пікчу, які ляжаў схаваны на вяршыні на ўсходнім ускрайку Андаў. Асноўнымі мовамі, якія захаваліся ў Андзкіх народаў, ёсьць мовы сям’і кечуа й аймара. Ўудбін Пэрыш і Джозэф Барклі Пэнтлэнд дасьледвалі значную частку балівійскіх Андаў з 1826 па 1827 год.

Гарады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Краявіды Ля-Паса
Краявіды Багаты
Краявіды Сант’яга-дэ-Чылі

У наш час самымі буйнымі гарадамі ў Андах зьяўляюцца Багата, насельніцтва якой складае каля васьмі мільёнаў чалавек, Сант’яга-дэ-Чылі, Мэдэльін і Калі. Ліма ёсьць прыбярэжным горадам, які прылягае да Андаў і зьяўляецца найбуйнейшым горадам усіх Андзкіх краінаў. Ён, акрамя таго, зьяўляецца горадам, дзе месьціцца штаб-кватэра Андзкай суполкі нацыяў.

Ля-Пас, места кіраваньня ўраду Балівіі, ёсьць самай высокай сталіцай у сьвеце, знаходзячыся на вышыні каля 3650 мэтраў. Часткі канурбацыі Ля-Паса, уключаючы горад Эль-Альта, працягваюцца й даходзяць да вышыні 4200 мэтраў.

Да іншых значных гарадоў Андаў і местаў, што знаходзяцца побач з імі, ёсьць Арэкіпа, Куска, Уанкаё, Кахамарка, Хульяка, Уанука, Уарас і Пуна ў Пэру; Кіта, Куэнка, Амбата, Лоха, Рыёбамба й Ібара ў Эквадоры; Качабамба, Арура, Сукрэ й Тарыха ў Балівіі; Каляма й Ранкагуа ў Чылі; Армэнія, Кукута, Букараманга, Ібаге, Пэрэйра, Паста, Пальміра, Папаян, Тунха, Вільявісэнсьё й Манісалес у Калюмбіі; Баркісымэта, Сан-Крыстабаль, Мэрыда й Валера ў Вэнэсуэле; і Мэндоса, Тукуман, Сальта й Сан-Хуан у Аргентыне. Гарады Каракас, Валенсія й Маракай знаходзяцца на Вэнэсуэльскай узбярэжнай горнай сыстэме, якая часам адносіцца да Андаў.

Транспарт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гарады й буйныя мястэчкі зьвязаны паміж сабой асфальтаванай дарогай, у той час як меншыя мястэчкі часта злучаны грунтавымі дарогамі, для якіх можа спатрэбіцца аўтамабіль на поўным прывадзе[2].

Перасечаная мясцовасьць гістарычна прывяла да такіх высокіх коштаў будаўніцтва аўтамабільных дарог і чыгунак, якія перасякаюць Анды, што яны сталіся недаступнымі большасьці краінаў рэгіёну, нават пры існаваньні сучаснай грамадзянскай інжынэрнай практыцы. Напрыклад, галоўнае перасячэньне праз Анды паміж Аргентынай і Чылі ўсё яшчэ ажыцьцяўляецца праз тунэль Хрыста Збавіцеля. Толькі нядаўна былі злучаны канцы некаторых шашэйных дарогаў, якія былі блізка адзін да аднаго[3]. Значная частка перавозак пасажыраў ажыцьцяўляецца з дапамогай самалётаў.

Аднак ёсьць чыгункавая лінія, якая злучае Чылі з Пэру праз Анды. Акрамя таго, існуюць й іншыя чыгункавыя маршруты, якія ажыцьцяўляюць сувязь праз паўднёвую Балівію. У Балівіі маюцца некалькі аўтамабільных дарог, якія перасякаюць Анды. Некаторыя з іх былі пабудаваны ў пэрыяд вайны паміж Балівіяй і Парагваем, каб перавезьці балівійскія войскі й іхныя пастаўкі на фронт у нізіны паўднёва-ўсходняй Балівіі й заходняга Парагваю.

На працягу дзесяцігодзьдзяў Чылі дамагаўся права кантролю над зямлёй на ўсходнім баку Андаў. Аднак гэтыя патрабаваньні былі адхіленыя прыблізна ў 1870 годзе падчас Салетравай вайны паміж Чылі й хаўрусам Балівіі й Пэру. Чылійскае войска й флёт разграмілі аб’яднаныя сілы Балівіі й Пэру, а Чылі захапіў адзіную правінцыю Балівіі на ўзбярэжжы Ціхага акіяну, некаторыя землі Пэру, апошнія зь якіх былі вернутыя Пэру дзесяцігодзьдзямі пазьней. З тых часоў Балівія страціла выхад да акіяну. На сёньня гэтая краіна ў асноўным выкарыстоўвае марскі порт на ўсходзе Аргентыны й Уругваю дзеля патрэбаў міжнароднага гандлю, паколькі дыпляматычныя адносіны паміж Балівіяй і Чылі былі прыпыненыя з 1978 году.

Праз пакручастую мясцовасьць, у гарах Чылі, Балівіі, Пэру й Эквадору й дагэтуль існуюць вёскі й гарады, да якіх нельга трапіць з дапамогай аўтамабілю. Мясцовая жыхары выкарыстоўваюць ламаў і альпакаў, але ў сучасны час такое выкарыстаньне значна зьнізілася.

Здабыча карысных выкапняў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пасьля гішпанскай заваёвы Паўднёвай Амэрыкі роля Андаў узрасла, як месца ўрадлівае на мінэралы. Не зважаючы на тое, што карэнныя амэрыканскія народы выраблялі абрадавыя ўпрыгажэньні з золату й іншых мэталаў, здабыча мінэралаў у вялікіх аб’ёмах упершыню пачалося пасьля прыходу эўрапейцаў. Патасі ў сучаснай Балівіі й Сэра-дэ-Паска ў Пэру былі аднымі з асноўных местаў, дзе знаходзіліся шахты Гішпанскай імпэрыі ў Новым Сьвеце. Рыё-дэ-ля-Плята й Аргентына атрымалі свае імёны ад срэбра Патасі[4].

У цяперашні час дзякуючы здабычы карысных выкапняў у Андах, Чылі й Пэру зьяўляюцца першай і трэцяй краінамі-вытворцамі медзі ў сьвеце. У Пэру маецца чацьвёрты паводле велічыні залаты руднік у сьвеце — Янакоча. У балівійскіх Андах у асноўным здабываюць цыну, хоць гістарычна здабыча срэбра аказала велізарны ўплыў на эканоміку Эўропы XVII стагодзьдзя.

Іншыя мэталы, уключаючы жалеза, золата й цына, акрамя немэталічных рэсурсаў, таксама здабываюцца ў рэгіёне.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ D'Altroy, Terence N. «The Incas». Blackwell Publishing, 2003
  2. ^ Andes travel map. Буйныя мапы.
  3. ^ «Jujuy apuesta a captar las cargas de Brasil en tránsito hacia Chile by Emiliano Galli». La Nación
  4. ^ «Information on Argentina». Argentine Embassy London.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]