Сант’яга-дэ-Чылі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Сант’яга-дэ-Чылі
гішп. Santiago de Chile
Сант’яга-дэ-Чылі
Coat of arms of Santiago (Chile).svg Flag of Santiago de Chile.svg
Герб Сант’яга-дэ-Чылі Сьцяг Сант’яга-дэ-Чылі
Дата заснаваньня: 1536
Краіна: Чылі
Рэгіён: Сталічны рэгіён
Плошча: 641 км²
Вышыня: 521 м н. у. м.
Насельніцтва (2009)
колькасьць: 5 145 599 чал.
шчыльнасьць: 8027,46 чал./км²
Часавы пас: UTC−3
Тэлефонны код: +56 2
Паштовы індэкс: 8320000
Геаграфічныя каардынаты: 33°27′ пд. ш. 70°40′ з. д. / 33.45° пд. ш. 70.667° з. д. / -33.45; -70.667Каардынаты: 33°27′ пд. ш. 70°40′ з. д. / 33.45° пд. ш. 70.667° з. д. / -33.45; -70.667
Сант’яга-дэ-Чылі на мапе Чылі
Сант’яга-дэ-Чылі
Сант’яга-дэ-Чылі
Сант’яга-дэ-Чылі
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.gobiernosantiago.cl/

Сант’я́га-дэ-Чы́лі альбо Сант’я́га (па-гішпанску: Santiago de Chile) — сталіца Чылі і самы буйны горад краіны. Насельніцтва — 5 145 599 чалавек (2009). Хаця Сант’яга і зьяўляецца сталіцай, зьяўляючыся местам дзеяньня выканаўчай і судовай улады, заканадаўчыя органы зьбіраюцца ў Вальпараіса. Горад быў заснаваны ў 1541 годзе і з тых каляніяльных часоў ён быў сталіцай чылійскага рэгіёну. У цэнтры гораду маецца ​​нэаклясычная архітэктура XIX стагодзьдзя, нэа-готыка і зьвілістыя вулачкі.

Устойлівы эканамічны рост Сант’яга за апошнія некалькі дзесяцігодзьдзяў ператварыў яго ў сучасны мэгаполіс. У горадзе на сёньня маюцца шмат рэстарацыяў, тэатраў, шырокая загараднай забудова, дзесяткі гандлёвых цэнтраў. Менавіта ў Сант’яга месьціцца самы высокі будынак у Лацінскай Амэрыцы, Гран-Торэ Сант’яга. У горадзе базуюцца некалькі буйных унівэрсытэтаў і распрацаваная сучасная транспартная інфраструктура, у складзе якой дзейнічае мэтрапалітэн Сант’яга-дэ-Чылі, найбольш шырокая сыстэма мэтро ў Паўднёвай Амэрыцы. Сант’яга зьяўляецца культурным, палітычным і фінансавым цэнтрам Чылі, у ім месьцяцца шматлікія рэгіянальныя штаб-кватэры многіх транснацыянальных карпарацыяў.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У мінулым на тэрыторыі сучаснага гораду пражывалі плямёны інкаў. У сьнежні 1540 году ў даліну ракі Мапоча з Пэру прыбылі гішпанскія каляністы пад правадырствам канкістадору Пэдра дэ Вальдывія, які апасьля стаў першым губэрнатарам Чылі, які 12 лютага 1541 году заснаваў горад пад назвай Сант’яга-дэ-Нуэва-Эстрэмадура. назва гораду паходзіла ад імя сьвятога Якава Зевядзеева, які лічыцца заступнікам Гішпаніі.

Гарады-сябры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Сант’яга-дэ-Чылісховішча мультымэдыйных матэрыялаў