Рэліктавае выпраменьваньне

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Мапа тэмпэратурных ваганьняў фонавага выпраменьваньня, складзеная паводле зьвестак, зьбіраных спадарожнікам WMAP на працягу 7 гадоў.

Рэліктавае выпраменьваньне (альбо касьмічнае мікрахвалёвае фонавае выпраменьваньне ад анг. Cosmic microwave background radiation) — касьмічнае электрамагнітнае выпраменьваньне з высокай ступеньню ізатропнасьці й са спэктрам, характэрным для абсалютна чорнага цела з тэмпературай 2,725 К.

Існаваньне рэліктавага выпраменьваньня было прадказана тэарэтычна ў рамках тэорыі Вялікага выбуху. Хоць у цяперашні час многія аспэкты першапачатковай тэорыі Вялікага выбуху былі перагледжаны, асновы, якія дазволілі прадказаць тэмпэратуру рэліктавага выпраменьваньня, засталіся нязьменнымі. Лічыцца, што рэліктавае выпраменьванне захавалася з пачатковых этапаў існаваньня Сусьвету й раўнамерна яе запаўняе. Экспэрымэнтальна ягонае існаваньне было пацьверджана ў 1965 годзе. Нараўне з касмалягічным чырвоным зрушэньнем, рэліктавае выпраменьваньне разглядаецца як адно з галоўных пацьверджаньняў тэорыі Вялікага выбуху.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]