Аснова слова

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Аснова — нязьменная частка слова. Каб вызначыць аснову, трэба аддзяліць канчатак. Напрыклад, у слове бяроза аснова бяроз-, у слове зялёнаязялён-, у слове шуміцьшум-.

Нязьменныя словы ня маюць канчаткаў і складаюцца толькі з асновы: уздоўж, улетку, хутка.

Падзел асноваў слова[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асновы ў словах бываюць:

  • Невытворныя (яны супадаюць у слове з коранем): стол, стул, сад, вішн-я, бел-ы, сінія, піш-у, няс-уць
  • Вытворныя (у іх, апрача кораня, ёсьць іншыя значымыя часткі): сталов-ы, сталоўк-а, пасадк-а, садоў-нік, пабелк-а, падпіш-у, прыняс-уць

Слова з вытворнай асновай звычайна суадносіцца са словам зь невытворнаю асноваю й зьяўляецца аднакаранёвым (роднасным) зь ім: вішн-ёв-ы — вішн-я, настоль-н-ы — стол, сінь-к-а — сін-і, уз-гор-ак — гар-а.

Суплетыўныя асновы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сустракаюцца выпадкі, калі суадносныя граматычныя формы маюць розныя асновы (я – мяне, мне, мною). Такія асновы называюцца суплетыўнымі. Суплетывізм – адзін са сродкаў утварэньня пэўных формаў слова, напрыклад склону (мы – нас), ліку (чалавек – людзі), ступені параўнаньня (добры – лепшы), трываньня (класьціся – легчы, браць – узяць). Суплетывізм асноў характэрны для назоўнікаў, займеньнікаў, прыслоўяў, дзеясловаў.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Беларуская граматыка: У 2 ч. — Мінск: Навука і тэхніка. — Ч. 1. Фаналогія Арфаэпія. Марфалогія. Словаўтварэнне. Націск, 1985.
  • Шакун Л. М. Словаўтварэнне. Мінск: Вышэйшая школа, 1978.
  • Шуба П. П. Сучасная беларуская мова. Марфаналогія. Марфалогія. Мінск, 1987.