Шклоў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Шклоў
Меская ратуша
Меская ратуша
Coat of Arms of Škloŭ, Belarus.png
Герб Шклова
Першыя згадкі: 1520[1]
Магдэбурскае права: 10 красавіка 1762
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Магілёўская
Раён: Шклоўскі
Плошча: 10,7 км²
Насельніцтва (2015)
колькасьць: 16 359 чал.[2]
шчыльнасьць: 1528,88 чал./км²
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2239
Паштовы індэкс: 213010
Нумарны знак: 6
Геаграфічныя каардынаты: 54°13′25″ пн. ш. 30°17′11″ у. д. / 54.22361° пн. ш. 30.28639° у. д. / 54.22361; 30.28639Каардынаты: 54°13′25″ пн. ш. 30°17′11″ у. д. / 54.22361° пн. ш. 30.28639° у. д. / 54.22361; 30.28639
Шклоў на мапе Беларусі ±
Шклоў
Шклоў
Шклоў
Шклоў
Шклоў
Шклоў
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Шклоў — места ў Беларусі, на правым беразе Дняпра. Адміністрацыйны цэнтар Шклоўскага раёну Магілёўскай вобласьці. Насельніцтва 16 359 чал. (2015). Знаходзіцца за 30 км на поўнач ад Магілёва. Чыгуначная станцыя на лініі Ворша — Магілёў.

Шклоў — магдэбурскае места гістарычнай Аршаншчыны (частка Віцебшчыны), колішняя сталіца графства. Да нагага часу захаваліся меская ратуша (1772), касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла (1846), царква Праабражэньня Гасподняга (1900), сынагогі. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаліся збудаваныя ў стылі барока царква Ўваскрасеньня Хрыстова (XVII ст.), зьнішчаная савецкімі ўладамі ў 1960-я, і комплекс дамініканскага кляштару (1619), зруйнаваны расейскімі ўладамі ў 2-й палове XIX ст.

Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле пашыранага меркаваньня тапонім «Шклоў» утварыўся ад слова шкло[3].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Гісторыя Шклова

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы пісьмовы ўпамін пра Шклоў зьмяшчаецца ў «Запісках» З. Гербэрштэйна і датуецца 1520[1]. Даўняе паселішча знаходзілася на месцы сучасных вёсак Стары Шклоў і Хоцімка. У XVIXVІI стагодзьдзях у Шклове існаваў магутны замак і мескія ўмацаваньні. З 2-й пал. XVI ст. места стала сталіцай графства. У 1619 ваявода троцкі Аляксандар Хадкевіч фундаваў у Шклове кляштар дамініканаў. На 1643 у месьце налічвалася 850 дамоў, на 1650 — 1220[1].

Упершыню маскоўскія войскі спалілі Шклоў у 1535[1]. У Інфлянцкую вайну захопнікі тройчы (у 1562, 1564 і 1581) палілі места[1]. У пачатку вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай у 1654 жыхары Шклова вытрымалі маскоўскую аблогу, але пазьней здалі места; улетку 1655 у Шклове разьмясьцілася часовая стаўка цара маскоўскага Аляксея Міхайлавіча. Толькі ў 1660 войска Вялікага Княства Літоўскага вызваліла места, аднак неўзабаве ягоныя жыхары вытрымалі яшчэ адну маскоўскую аблогу. На 1661 у Шклове засталося толькі 490 будынкаў[1]. У 1666 маскоўскія войскі зноў захапілі Шклоў (акупацыя працягвалася да 1667), мясцовую шляхту за «здраду» прымусова вывезьлі ў Казань[1].

У выніку ваенных спусташэньняў у кан. XVI ст. адбыўся перанос Шклова на цяперашняе месца (паводле беларускага гісторыка М. Ткачова ў 1580 або, паводле іншых зьвестак, па 1668). За часамі Вялікай Паўночнай вайны (17001721) у 1708 расейскія войскі зруйнавалі Шклоў за дапамогу швэдам. У 1731 мясьціна перайшла ў валоданьне Чартарыйскіх. На 1739 тут дзейнічалі 2 царквы. 10 красавіка 1762 кароль і вялікі князь Аўгуст Сас надаў Шклову Магдэбурскае права, пячатку і герб: «у блакітным полі рука, якая трымае срэбны бязьмен»[4]. У 1769 па тым, як вялікі пажар зьнішчыў амаль 300 дамоў Старога места, пачалося ўзьвядзеньне Новага Места (сучасная тэрыторыя Шклова).

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) Шклоў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе ў 1773 стаў цэнтрам павету Магілёўскай правінцыі, пазьней губэрні. Аднак у 1777 расейскія ўлады панізілі статус паселішча да мястэчка, якое стала цэнтрам воласьці Магілёўскага павету. У 1778 колішняе магдэбурскае места перадалі ў валоданьне расейскаму вайскоўцу С. Зорычу, які заснаваў тут музычныя школы. У канцы XVIII ст. у Шклове працавалі шаўковая мануфактура (38 работнікаў у 1797) і гадзіньнікавая фабрыка, а таксама канатнае (у 17901799), парусінавае (у 17941845), гарбарнае (53 работнікі ў 1796) і суконнае (108 работнікаў у 1797) прадпрыемствы. У трупе прыгоннага тэатру (існаваў у 17881800) былі сьпевакі, танцоры, драматычныя акторы і музыкі-інструмэнталісты. На пач. ХІХ ст. Шклоў быў важным гандлёвым цэнтрам, прыстаньню на Дняпры. У 1827 тут штогод праводзіліся 2 кірмашы. З другой паловы 1820-х мястэчка пачынае губляць сваё ранейшае эканамічнае значэньне.

На 1848 у Шклове было 1158 двароў, мураваныя 2-павярховы жылы дом, мужчынскі манастыр і будынак былога дамініканскага кляштару, драўляныя царква і касьцёл, на 1861 — 1515 дамоў, штогод праводзіліся 3 кірмашы. У 1864 з мэтай маскалізацыі краю расейскія ўлады адкрылі народную вучэльню. У 1870-я працавалі крупадзёрка, цагельны завод, завод вытворчасьці шроту, 5 ткацкіх прадпрыемстваў. На пачатак 1880-х у Шклове было 872 дамы, у тым ліку 11 мураваных, 203 крамы (154 мураваныя), 7 ткацкіх, 2 цагельныя, вінакурнае і воўнаткацкае прадпрыемствы, кафельны завод, аптэка. Насельніцтва займалася кавальскіх, кравецкіх і шавецкіх промысламі. У 1898 А. Крывашэін заснаваў кардонавую фабрыку. У пач. ХХ ст. празь места прайшла чыгунка Ворша — Магілёў, каля яе ў 1906 пачаў працаваць лесапільны завод «Дняпро».

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

25 сакавіка 1918 згодна з Трэцяй Устаўной граматай Шклоў абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 Шклоў вярнулі БССР, дзе ён стаў цэнтрам раёну. У 1925 паселішча зноў атрымала статус места. У Другую сусьветную вайну зь сярэдзіны ліпеня 1941 да пачатку ліпеня 1944 места знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.

26 ліпеня 2002 адбылося афіцыйнае зацьверджаньне гістарычнага гербу Шклова[5].

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Адукацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Шклове працуюць 3 сярэднія школы, школа мастацтваў, спэцшкола, цэнтар разьвіцьця і рэабілітацыі, сацыяльны прытулак.

Культура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзейнічаюць дом культуры, бібліятэка.

Мас-мэдыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У месьце выдаецца газэта «Ўдарны фронт».

Забудова[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Плян[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сучасная меская тэрыторыя выцягнулася ўздоўж Дняпра. Забудова галоўным чынам сядзібнага тыпу. У цэнтры і жылых масівах узводзяцца 2—5-павярховыя будынкі. Захаваўся фрагмэнт пабудоваў XVIII ст. Ёсьць паркавая зона.

Вуліцы і пляцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Афіцыйная назва Гістарычная назва
Дзікуна вуліца Сялянская вуліца
Ленінская вуліца Прабойная вуліца
Луначарскага вуліца Касьцельная вуліца[12]
Пралетарская вуліца Маставая вуліца
Савецкая вуліца Мяшчанская вуліца[13]

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прадпрыемствы харчовай, папяровай, камбікормавай прамысловасьці.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Шклоў уваходзіць у турыстычныя маршруты «Гістарычна-культурная спадчына Магілёўскага краю» і «Айчыны славутыя імёны»[14]. Спыніцца можна ў гасьцініцы «Крынічка».

Выдатныя мясьціны[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Шклове знаходзіцца геалягічны помнік прыроды дзяржаўнага значэньня Ніжнінскі роў.

На паўднёвай ускраіне места (в. Рыжкавічы) месьціцца археалягічны комплекс ХІV—XVIIІ стагодзьдзяў, які складаецца з замчышча, рэштак касьцёла і кляштару дамініканаў і руінаў царквы Ўваскрасеньня Хрыстова[15].

  • Гістарычная забудова (XVIІІ—ХІХ стагодзьдзі; фрагмэнты)
  • Кантора папяровай фабрыкі «Спартак» (1898)
  • Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла (1849)
  • Могілкі юдэйскія
  • Парк пры былой сядзібе Крывашэіна (1902)
  • Ратуша (1772)
  • Сынагога (XVIІ ст.)
  • Царква Праабражэньня Гасподняга (1900-я)

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Кадэцкі корпус (XVIІІ ст.)
  • Касьцёл і кляштар дамініканаў (1619)
  • Сядзіба Крывашэіна (1902, спалены ў траўні 2004)
  • Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла (пач. ХІХ ст.)
  • Царква Ўваскрасеньня Хрыстова (XVIІ ст., Кіеўская, галіцкая і ўсяе Русі мітраполія)

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вядомыя асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в г д е ё ж з Лукашэвіч А. Шклоў // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 757.
  2. ^ Статистический бюллетень «Численность населения на 1 января 2015 г. и среднегодовая численность населения за 2014 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа».
  3. ^ Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. С. 411.
  4. ^ Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998. С. 254.
  5. ^ Геральдика на Шкловский районный исполнительный комитет
  6. ^ Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 7, кн. 3. Магілёўская вобласць / У. А. Бадакоў і інш.; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2009. С. 405.
  7. ^ Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 7, кн. 3. Магілёўская вобласць / У. А. Бадакоў і інш.; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2009. С. 409.
  8. ^ Krzywicki J. Szkłów // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich(пол.). Tom XI: Sochaczew — Szlubowska Wola. — Warszawa, 1890. S. 922.
  9. ^ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн., 2003. С. 423.
  10. ^ Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 7, кн. 3. Магілёўская вобласць / У. А. Бадакоў і інш.; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2009. С. 404.
  11. ^ Перепись населения — 2009. Могилевская область(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  12. ^ У Шклове толькі тры вуліцы захавалі свае гістарычныя назвы. Радыё СвабодаПраверана 2 верасьня 2012 г.
  13. ^ Грудзіна А. «І родныя сэрцу мясціны…». — Шклоў, 2007.
  14. ^ Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007.
  15. ^ Дадатак 1 да пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 19.08.2009 № 1088 [1]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Шклоўсховішча мультымэдыйных матэрыялаў