Міхал Гузікаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Міхал Гузікаў

Міхал Іо́сіфавіч Ґу́зікаў (Міхаі́л Іо́сіфавіч Ґу́зікаў; 14 верасьня 1806 — 27 кастрычніка 1837) — беларускі музыка-клезьмер, вынаходнік ксыляфону.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў Шклове. Ён удасканаліў беларускі народны інструмэнт брусочкі, з чаго і атрымаўся сучасны ксыляфон, і гастраляваў зь ім у Аўстрыі, Нямеччыне, Бэльгіі й Францыі, выконваючы творы Паганіні, Вэбэра і Гумэля, а таксама беларускія народныя мэлёдыі. У 1836 годзе, за год да ягонае сьмерці, у Вене выйшла кніга вядомага музыколяга Шлёзынгэра «Міхал Гузікаў і ягоны інструмэнт з дрэва й саломы».

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]


Commons-logo.svg  Міхал Гузікаўсховішча мультымэдыйных матэрыялаў