Шклоўскі раён

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Шклоўскі раён
Агульныя зьвесткі
Краіна Беларусь
Статус раён Беларусі
Уваходзіць у Магілёўская вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Шклоў
Дата ўтварэньня 17 ліпеня 1924
Кіраўнік Аляксандар Ціток[d]
Насельніцтва (2018) 27 332[1]
Шчыльнасьць 20,5 чал./км²
Плошча 1334,17[2] км²
Вышыня па-над узр. м.
 · сярэдняя вышыня

 148 м[3]
Месцазнаходжаньне Шклоўскага раёну
Шклоўскі раён на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Шкло́ўскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка, якая ўваходзіць у склад Магілёўскай вобласьці Беларусі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Утвораны 17 ліпеня 1924 году.

У 2012 годзе ў Шклоўскі раёне скасавалі Ардацкі сельсавет, а ў 2013-м яшчэ 3, у тым ліку Чарнаруцкі сельсавет, пасьля чаго лік сельскіх Саветаў раёну скараціўся з 12 да 8. Прычынай паслужыла зьмяншэньне насельніцтва ў іх да менш як 1000 жыхароў, што пацягнула за сабой закрыцьцё бібліятэк, школаў і фэльчарска-акушэрскіх пунктаў празь немагчымасьць утрыманьня. Папярэдне Адміністрацыя прэзыдэнта Беларусі распрацавала Рэкамэндацыі аб наяўнасьці ў сельсавеце прынамсі 2000 жыхароў. Пры гэтым, на студзень 2014 году Гарадзецкі і Таўкачоўскі сельсаветы налічвалі крыху больш за 1000 жыхароў кожны[4].

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XXI стагодзьдзе: 2009 год — 30 802 чалавекі[5] (перапіс); 2016 год — 27 910 чалавек[6]; 2017 год — 27 630 чалавек[7]; 2018 год — 27 332 чалавекі[1]

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Калгасы раёну (1947 год):

  • Александрыйскі сельсавет: «Запаветы Ільіча», імя Варашылава, імя Калініна, імя Луначарскага, імя Молатава, «Колас», «Новы быт», «Новы шлях», «Перамога», «Серп і Молат», «Чырвоны штурм», «Энэргія».
  • Ардацкі сельсавет: імя Дзяржынскага, імя Калініна, імя Леніна, імя Сьвярдлова, імя Сталіна, «Новы сьвет», «Пяцігодка ў чатыры гады».
  • Высокаўскі сельсавет: імя Будзённага, імя Bapaшылaвa, імя Дзяржынскага, імя Леніна, імя Сталіна, «1 Мая», «Працаўнік», «17 год Кастрычнікa», «Ульянка», «Чырвоная зьмена», «Чырвоная паляна», «Чырвоны Кастрычнік».
  • Вяліка-Лазіцкі сельсавет: «Ленінскі шлях», «Новае жьцьце», «Перамога», «Расьсьвет», «Чырвоны Перакоп».
  • Гарадзецкі сельсавет: «Другая пяцігодка», імя Фрунзе, «Іскра», «Прамень камунізму», «Ударнік Беларусі», «Чырвоны ударнік».
  • Гарадзішчанскі сельсавет: «Барацьба за сацыялізм», імя Будзеннага, «Новы шлях», «Новыя Русакі», «Пралетарый», «Прамень», «Прамень кастрычніка», «Шлях будаўніка», «Чырвоная зорка», «Чырвоны араты».
  • 3арэчна-Шклоўскі сельсавет: «Другая пяцігодка», «Запаветы Леніна», імя Maкcімa Горкага, «Прамень другой пяцігодкі», «Пражэктар», «Пуцілавец», «VII зьезд Саветаў».
  • Заходзкі сельсавет: «Бальшавік Дняпра», імя Молатава, «Перамога», «VII зьезд Саветаў», «Чырвоны Асавец», «Чырвоны Кастрычнік».
  • Каменна-Лаўскі сельсавет: імя Кіpaвa, імя Куйбышава, «Перамога», «Шлях камунізму», «Шлях Саветаў», «Чырвоны Гарадок».
  • Княжыцкі сельсавет: «Зьвязда», імя Калініна, імя Сталіна, «Hовы шлях», «Перамога», «Чырвоны Гарадзец».
  • Мікіцініцкі сельсавет: імя Варашылава, імя Леніна, «Перамога», «1 Траўня», «Расьсьвет», «Чырвоная зьмена», «Чырвоны шлях».
  • Нова-Брашчынскі сельсавет: «Барацьба», імя Калініна, імя Шмідта, імя Чалюскіна, «Новае жыцьце», «Перамога», «1 Траўня», «Прамень Кастрычніка», «Чырвоны араты», «Чырвоны шлях».
  • Нічыпаравіцкі сельсавет: «20 год БССР», імя Будзённага, «Перамога», «Ударнік», «Чырвонае Сормава», «Чырвоная зорка».
  • Падгайцаўскі сельсавет: «Барацьба», «Другая пяцігодка», імя Варашылава, «Новы быт», «Шлях сацыялізму».
  • Рыжкавіцкі сельсавет: імя Валадарскага, імя Варашылава, імя Kіpaвa, імя Леніна, «Іcкpa», «Hовы Гарадок», «Праўда», «Чырвоная ніва», «Уcxoд», «Чырвоны Гарадок», «Чырвоны партызан», «Шлях сацыялізму».
  • Славенскі сельсавет: імя Kіpaвa, «Ільіч», імя Дзяржьнскага, «Молат», «Новае жыцьцё», «1 Мая», «Працавік», «Ударнік».
  • Сьліжоўскі сельсавет: імя Кіpaвa, «Калгacнік Беларусі», «Камінтэрн», «Kaмунар», «Hовы шлях», «1 Мая», «Шлях Леніна», «Чырвоныя Сьліжы».
  • Стара-Вадвянскі сельсавет: «Барацьба», «Беларусь», «Зара», імя Варашылава, імя Сталіна, «Hовае жыцьцё», «Перамога», «15 год Кастрычніка», «Шлях пралетарыяту», «Чырвоны сьцяг».
  • Старасельскі сельсавет: «Бальшавік», «Барацьба», «Зара», імя Варашылава, «Новае жыцьцё», «Hовы лад», «Hовы сьвет», «Перамога», «1 Мая», «Прагрэс», «Пралетарый», «Pacьcьвeт», «Сацыялізм», «Ураджай», «Уперад», «Чырвоны Кастрычнік».
  • Таўкачоўскі сельсавет: «Арлен», імя Варашылава, імя Леніна, «Кастрычнік», «Hoвы быт», «Paсьсьвет», «Чырвоны змагар», «Чырвоны партызан».
  • Уланаўскі сельсавет: «20 год БССР», імя Будзённага, імя Варашылава, імя Дзяржынскага, імя Калініна, імя Kpacінa, імя Сталіна, «Пэўны шлях», «Чырвоны Кастрычнік».
  • Чарнаруцкі сельсавет: «Вольная праца», імя Войкава, імя Леніна, «Калектыўная праца», «Ленінскі шлях», «Hовы лад», «Tpaктар», «Чырвоная Горка», «Чырвоная зорка», «Чырвоная ніва», «Чырвоны Кастрычнік», «Чырвоны рубеж», «Чырвоны ўдарнік».
  • Чарнянскі сельсавет: «Аб’яднаная праца», «Другая пяцігодка», імя Карла Маркса, імя Молатава, «Новыя Аўчыненкі», Opкa, «Шлях пралетарыяту», «Чырвоны Кастрычнік», «Чырвоны сьцяг».
  • Фашчаўскі сельсавет: «Першая пяцігодка», «ХVII партзьезд», «Спартак», «Шлях сацыялізму», «Чырвоны араты».

Выбітныя асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Анатоль Сербантовіч (1941, в. Ордаць1970) — беларускі паэт

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  2. ^ Государственный земельный кадастр Республики Беларусь (рас.) (па стане на 1 студзеня 2012 г.)
  3. ^ GeoNames (анг.) — 2005.
  4. ^ Нэлі Зігуля. Сельская ўлада мяняе «прапіску» // Мясцовае самакіраваньне. — 5 лютага 2014. — № 2 (322). — С. 1, 2.
  5. ^ Перепись населения — 2009. Могилевская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  6. ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  7. ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Шклоўскі раёнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў