Дэмакратыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Формы кіраваньня
рэдаг.

Дэмакра́тыя (па-грэцку: δημοκρατία — «народаўладзьдзе», «рэспубліка») — форма кіраваньня дзяржавай або палітычная сыстэма, пры якой улада ажыцьцяўляецца праз прамое народаўладзьдзе (прамая дэмакратыя) альбо праз прадстаўнікоў, абіраных народам або нейкай часткай народу (прадстаўнічая дэмакратыя). Галоўнай прыкметай дэмакратыі зьяўляецца забесьпячэньне прапарцыйнага прадстаўніцтва ва ўладзе як мага шырэйшых інтэрасаў насельніцтва, прысутных у краіне, а таксама дынамічная зьмена прадстаўнічай улады разам са зьменай адпаведных інтэрасаў у часе.

Паколькі ідэал народаўладзьдзя цяжкадасягаемы і належыць розным тлумачэньням, прапаноўвалася мноства практычных мадэляў. Да XVIII стагодзьдзя найбольш вядомай мадэльлю была прамая дэмакратыя, дзе грамадзяне ажыцьцяўляюць сваё права прыняцьця палітычных рашэньняў непасрэдна, за кошт дасягненьня кансэнсуса ці з дапамогай працэдураў падпарадкаваньня меншасьці большасьці. У прдстаўніковай дэмакратыі грамадзяне ажыцьцяўляюць тое ж права праз абраных імі дэпутатаў і іншых службовых асобаў ляхам дэлегаваньня ім часткі ўласных правоў, пры гэтым абраныя кіраўнікі прымаюць рашэньні з улікам перавагаў кіруемых і адказваюць перад імі за свае дзеяньні.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Антычнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тэрмін «дэмакратыя» ўпершыню зьявіўся ў старажытнагрэцкай палітычнай і філязофскай думке. Грэцкія гарады-дзяржавы ў Атэнах, створаныя на чале з Клэйстэнам, як правіла, лічацца першымі дэмакратыямі ў 507 годзе да нашай эры. Клэйстэна называюць «бацькам атэнскай дэмакратыі»[1]. Атэнскі філёзаф Плятон супрацьпастаўляў дэмакратыі, сыстэму «рэгулюючага кіраваньня», з альтэрнатыўнымі сыстэмамі манархіі (кіраваньне аднаго чалавека), алігархіі (кіраваньне малой клясы эліты) і тымакратыі (кіраваньне клясы ўласьнікаў). Сёньня клясычная атэнская дэмакратыя, на думку многіх, зьялялася прамой дэмакратыяй. Першапачаткова гэтая форма ўлады мела дзьве адметныя асаблівасьці: па-першае, выбар па жэрабі для звычайных грамадзянаў на пасады дзяржаўных установаў і судоў і, па-другое, сход усіх грамадзянаў[2]. Усе грамадзяне мелі права выступаць і галасаваць на сходзе, дзе ўсталёўваліся законы горада-дзяржавы. Тым ня менш, атэнскімі грамадзянамі зьяўляліся толькі мужчыны, якія нарадзіліся ад атэнскіх бацькоў і мелі ўзрост большы за 20 гадоў. Усе жанчыны, рабы, замежнікі і мужчын ува ўзросьце да 20 гадоў правы грамадзянаў не мелі. З прыкладна 200—400 тысячаў жыхароў налічвалася толькі 30—60 тысячаў грамадзянаў. Абраныя генэралы часьцяком мелі значны ўплыў на сходах. Гэтак Пэрыкл быў дэ-факта шмат гадоў палітычным лідэрам Атэнаў, падчас пэрыяду, калі яго абіралі на дзяржаўныя пасады агулам 15 гадоў запар.

Іншыя пэрыяды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З ускладненьнем дзяржаўных задач, прамая дэмакратыя была практычна паўсюдна выцесненая манархічнымі формамі кіраваньня. У цяперашні час дэмакратычнае кіраваньне звычайна носіць форму заходняй эўрапейскай прадстаўнічай дэмакратыі, якая атрымала назву «лібэральная дэмакратыя». Сярод яе тэарэтычных заснавальнікаў былі Жан-Жак Русо (17121778), Джон Лок (16321704) і Мантэск’ё (16891755). Разьвіцьцё сродкаў масавай камунікацыі, аўтаматычнай апрацоўкі інфармацыі, тэорыі штучнага інтэлекту з інжынэрыяй ведаў, з улікам нарастальных складанасьцяў з рэалізацыяй прадстаўнічай дэмакратыі, адрадзіла цікавасьць да яе прамых формаў.

«Зь цяжарам народаўладзьдзя можа зладзіцца толькі народ, здольны да самаабмежаваньня» П.І. Наўгародцаў

Прыкметы дэмакратычнай дзяржавы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сучаснае паняцьце дэмакратыі ўключае наступныя грамадзянскія правы і волі:

  • волю слова пры наяўнасьці адказнасьці за выкарыстаньне дадзенага права
  • волю веравызнаньня і адпраўленьня веры, рэлігійных культаў і абрадаў
  • аддзяленьне рэлігіі ад дзяржавы і школы
  • волю выбару мовы міжасобасных зносін
  • незалежнасьць друку і іншых сродкаў масавай інфармацыі (уключаючы тэлебачаньне)
  • дэпалітызацыю і дэпартызацыю войска, паліцыі, органаў дзяржаўнай бясьпекі, пракуратуры і суда, радавога (непалітычнага) складу апарата органаў дзяржаўнай улады і кіраваньня
  • грамадзянскі, грамадзкі і парлямэнцкі кантроль за войскам, паліцыяй, органамі дзяржбясьпекі і іншымі сілавымі структурамі
  • права грамадзяніна на вольнае атрыманьне і распаўсюджваньне поўнай, пэўнай і праўдзівай інфармацыі аб дзейнасьці органаў улады і кіраваньня
  • волю творчасьці і творчага самавыяўленьня, і ў прыватнасьці волю выраза меркаваньняў
  • волю мірных збораў, шэсьцяў, мітынгаў і дэманстрацый
  • волю зьвязаў, арганізацый і палітычных партый, не забароненых законам
  • права грамадзян вольна аб'ядноўвацца ў любыя не забароненыя законам грамадзкія арганізацыі, групы, зьвязы і палітычныя партыі
  • гарантыі асабістай недатыкальнасьці грамадзян
  • права чалавека на жыцьцё, асабістую волю і бясьпеку
  • права прыватнай уласнасьці, гарантыі яе недатыкальнасьці і права на волю не забароненай законам эканамічнай дзейнасьці
  • незалежнасьць і бесстароннасьць суду
  • права чалавека на сумленны і аб'ектыўны разгляд яго справы ў судзе пры забеспячэньні рэальнай спаборнасьці бакоў абвінавачваньня і абароны і строгім захаваньні прэзумпцыі невінаватасьці
  • строгае захаваньне прынцыпу падзелу заканадаўчай, выканаўчай і судовай улады
  • адказнасьць службоўцаў выканаўчай улады перад прадстаўнічымі органамі
  • абмежаваньне ўмяшаньня дзяржавы ў дзейнасьць эканамічных суб'ектаў, грамадзян, грамадзкіх арганізацый, партый і рухаў, рэлігійных канфэсій, органаў мясцовага самакіраваньня
  • моцнае мясцовае самакіраваньне
  • разьвітое грамадзянскае грамадзтва
  • разьвітыя інстытуты парлямэнтарызму, уключаючы парлямэнцкія расьсьледаваньні
  • усеагульнае, роўнае і прамое выбарчае права пры забеспячэньні рэальнага раўнапраўя і спаборнасьці кандыдатаў, палітычных партый і рухаў і іх праграм
  • дзяржаўныя гарантыі нутрапартыйнай і нутрапрафзьвязнай дэмакратыі, у прыватнасьці гарантыі вольнага існаваньня нутрапартыйных фракцый і захаваньні вызначаных працэдур пры выбарах партыйных органаў — гэта ня можа зьяўляцца ўнутранай справай ні адной партыі, прэтэндуючай на ўдзел у выбарах

Сучасныя тэорыі дэмакратыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Функцыі дэмакратыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Эфэктыўнае дужаньне з завышанай самаацэнкай грамадзкіх лідэраў вынікаў сваёй дзейнасьці. Аб'ектыўную адзнаку якасьці грамадзкага кіраваньня можна атрымаць толькі на выбарах ва ўмовах вольных камунікацый. Мэтапакладаньне - дэмакратыя прымушае палітычных лідэраў улічваць патрэбы чалавека ў складзе глябальных мэт разьвіцьця. Адсутнасьць дэмакратыі можа прывесьці да жахлівых рэпрэсій у імя прагрэсу, калі палітык ставіць прыватную эканамічную або ідэалягічную мэту вышэй жыцьцяў суайчыньнікаў па міма іх волі. Прылада палітычных узгадненьняў, забясьпечвае зьмену эліт прымальным спосабам, падчас ідэалягічнага дужаньня на выбарах. У аўтарытарных дзяржавах эліту зьмяняюць з выкарыстаньнем грубіянскай сілы, і гэтая працэдура суправаджаецца значнымі стратамі ў эканоміцы. Пры гэтым пэрыядычная ратацыя ўлады неабходная для прадухіленьня застою ў разьвіцьці.

Дэмакратыя ў Беларусі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Дэмакратыя ў Беларусі

Па меркаваньні большасьці эўрапейскіх краін у сучаснай Беларусі ўсталяваная аўтарытарная ўлада.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ R. Po-chia Hsia, Lynn Hunt, Thomas R. Martin, Barbara H. Rosenwein, and Bonnie G. Smith, The Making of the West, Peoples and Cultures, A Concise History, Volume I: To 1740 (Boston and New York: Bedford/St. Martin’s, 2007), 44.
  2. ^ Grinin L. E. Early State and Democraсy. socionauki.ru

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Дэмакратыясховішча мультымэдыйных матэрыялаў