Анархізм

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Сымбаль анархізму

Анархізм — палітычная філязофія, якая засноўваецца на свабодзе і мае сваёй мэтай зьнішчэньне ўсіх тыпаў прымусу і прыгнечаньня. Анархізм прапаноўвае замяніць супрацоўніцтвам індывідаў уладу, існуючую за рахунак прыгнечаньня адных іншымі і дзякуючы прывілеям адных у дачыненьні да іншых. Гэта азначае, што, па перакананьні анархістаў, грамадзкія сыстэмы і інстытуты павінны засноўвацца на зацікаўленасьці і добраахвотнай згодзе кожнага іх удзельніка, а ўлада павінна быць ліквідаваная як такая ва ўсіх яе праявах. Як антыдагматычная філязофія, анархізм абапіраецца на некалькі плыняў. Анархізм не прапаноўвае фіксаваную дактрыны аднаго канкрэтнага сьветапогляду[1]. Існуюць шмат тыпаў і традыцыяў анархізму, але ня ўсе зь якіх зьяўляюцца ўзаемавыключальнымі[2]. Анархісцкія школы могуць прынцыпова адрозьнівацца адна ад адной, падтрымліваючы пачынаючы ад крайняга індывідуалізму да поўнага калектывізму[3]. Анархізм часьцяком прылічваецца да леварадыкальнай ідэалёгіі[4].

Анархізм як масавы грамадзкі рух рэгулярна мае ваганьні ў папулярнасьці. Цэнтральная тэндэнцыя анархізму як сацыяльнага руху была прадстаўлена анарха-камунізмам і анарха-сындыкалізмам. Шматлікія анархісты выступаюць супраць любых формаў агрэсіі, падтрымліваючы самаабарону або прынцып безнасільля (анарха-пацыфізм)[5], у той час як іншыя падтрымліваюць выкарыстаньне некаторых мераў прымусу, у тым ліку гвалтоўнай рэвалюцыі і прапаганды справай, на шляху да анархісцкага грамадзтва[6].

Hammer and sickle.svg

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Marshall, Peter (2010). Demands The Impossible: A History Of Anarchism. Oakland, CA: PM Press. p. 16. ISBN 978-1-60486-064-1.
  2. ^ Sylvan, Richard (1995). "Anarchism". In Goodwin, Robert E. and Pettit. A Companion to Contemporary Political Philosophy. Philip. Blackwell Publishing. p. 231.
  3. ^ Slevin, Carl. "Anarchism." The Concise Oxford Dictionary of Politics. Ed. Iain McLean and Alistair McMillan. Oxford University Press, 2003.
  4. ^ Joseph Kahn (2000). "Anarchism, the Creed That Won't Stay Dead; The Spread of World Capitalism Resurrects a Long-Dormant Movement". The New York Times.
  5. ^ "Resisting the Nation State, the pacifist and anarchist tradition" by Geoffrey Ostergaard. Ppu.org.uk.
  6. ^ Fowler, R.B. "The Anarchist Tradition of Political Thought." The Western Political Quarterly, Vol. 25, No. 4. (December 1972), pp. 743–744.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Анархізмсховішча мультымэдыйных матэрыялаў