Француская рэвалюцыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Француская рэвалюцыя 1789—1799 гадоў — найбуйнейшая трасфармацыя сацыяльнай і палітычнай сыстэмаў Францыі, якая адбылася напрыканцы XVIII ст. Пачалася са скліканьня Генэральных Штатаў, узяцьця Бастыліі і скончылася дзяржаўным пераваротам Напалеона Банапарта 18 брумера (9—10 лістапада).

Рэвалюцыя была ключавым момантам францускай гісторыі і паклала канец «Старому Парадку», распачаўшы пераход да канстытуцыйнай манархіі, а потым і да першай Рэспублікі. Рэвалюцыя паклала канец неабмежаванаму каралеўскаму абсалютызму і дэ-юрэ абвясьціла ўсіх грамадзянаў роўнымі перад законам. Рэвалюцыя ўсталявала сувэрэнітэт нацыі, якая самастойна абірае сваіх кіраўнікоў.

Рэвалюцыя зрабіла вялікі ўплыў на разьвіцьцё эўрапейскай і сусьветнай гісторыі.

Францыя ў канцы XVIII стагодзьдзя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Францускае грамадзтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сацыяльная гіерархія была заснаваная на падзеле на саслоўі, падаткі паміж якімі разьмяркоўваліся няроўна. Апроч таго яны ня мелі роўнасьці ў доступе да правасудзьдзя, сутыкаліся з дыскрымінацыяй на вайсковай службе. Існавала два прывілеяваных саслоўі: шляхта і духавенства. «Трэцяе саслоўе» гэта назва саслоўя (стана), якое ахоплівала астатняе насельніцтва і не было прывілеяваным.

Падаткі былі разьмеркаваныя так, што іх плаціла толькі трэцяе саслоўе. Яго становішча моцна адрозьнівалася ў залежнасьці ад канкрэтных правінцыяў і гарадоў. Усеагульнае ўзбагачэньне размывае межы паміж шляхтай і Трэцім саслоўем, якое ахоплівае гандлёвую і фінансавую буржуазію, заможнае сялянства, якія таксама могуць даць адукацыю сваім дзецям. Буржуазія імкнецца займаць таксама атрымаць пасады ў дзяржаўнай сыстэме.

Супраціў абсалютысцкай манархіі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Людовік XVI

У 1780-х гадах Францыя была абсалютысцкай манархіяй, якая абапіралася на бюракратычную цэнтралізацыю і рэгулярнае войска. Кароль меў уладу «ад Бога», але традыцыйна, манарх захоўваў прывілеі за шляхтай і духавенствам.

Філязофія Эпохі Асьветніцтва распаўсюджвалася ў вышэйшых слаях грамадзтва, сярод буржуазіі і шляхты. Абсалютызму "па-француску" процістаўлялася ангельская манархія, улада якой абмяжоўвалася парлямэнтам, а вярхоўная ўлада, згодна з новымі філязофскімі поглядамі Эпохі Асьветніцтва, належала нацыі. Прывілеяваны стан таксама выступіў супраць каралеўскай улады, абсалютызм якой пазбавіў яго традыцыйных прывілеяў. Парлямэнты (двары ў часы Старога Рэжыму) у час прыняцьця законаў карыстаюцца сваім традыцыйным правам крытыкаваць каралеўскую ўладу. Хоць яны і рабілі гэта каб захаваць свае прывілеі, на думку грамадзтва яны заступаліся за народ.

Шляхта марыла, каб вярнуцца да ўлады, ад якой яна была адхіленая пры Людовіку XIV. Гэтае імкненьне зьвязанае і зь яе эканамічным становішчам. Шляхта ня мае права на многія віды гаспадарчай дзейнасьці, бо баіцца страціць шляхецкую годнасьць і яе спажывецкія магчымасьці зьмяншаюцца. Шляхта патрабуе вяртаньня свамх старых фэўдальных прывілеяў, што вельмі раздражняе сялянства, якое падтрымлівае адмену фэўдальнага права. Але ж большая частка французаў не чакала Рэвалюцыі ды скасаваньня манархіі. Нават у 1789 годзе кароль лічыцца "бацькам французаў", якога любяць і паважаюць. У 1789 пачынаюцца дзяржаўныя рэформы.

Правал палітычных рэформаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Людовік XV і Людовік XVI ўсьведамлялі неабходнасьць зьменаў у палітычным жыцьці, але ня мелі аўтарытэту свайго папярэдніка, Людовіка XIV, каб ажыцьцявіць неабходныя зьмены.

  • Людовік XV пачынае юрыдычную рэформу, якая была спыненая Людовікам XVI пад націскам парлямэнту.
  • Падатковая рэформа: галоўнай праблемай манархаў, заўсёды зьяўляўся іхны бюджэт. З ХVII стагодзьдзя мае месца значны дэфіцыт бюджэту. Шэраг новых падаткаў уведзены з 1701 году, але страты заставаліся вялізнымі. У 1788 годзе, дзяржаўны бюджэт абнародаваны Нэкерам (франц. Necker): дзяржава мае ў сваім распараджэньні 502 мільёны ліўраў, а выдаткоўвае 620 мільёнаў. Грамадзтва крытычна ставіцца да выдаткаў каралеўскага двара.

Манархія не дае рады закончыць ніводнай падатковай рэформы. І з 7 чэрвеня 1788 году адбываецца асамблея трох станаў (шляхта, духавенства і трэці стан) у замку Візыль, дзе яны прымаюць рашэньне пра байкот усіх падаткаў, пакуль кароль ня скліча Генэральныя Штаты. Пад такім націскам Людовік XVI здаецца і склікае Генэральныя Штаты 1 траўня 1789 году.

Канец Старога парадку[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Юрыдычная рэвалюцыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кампанія выбараў у дэпутаты Генэральных Штатаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Скліканьне Генэральных Штатаў дало надзею францускаму грамадзтву. Сяляне спадзяваліся на падвышэньне ўзроўню жыцьця і частковае ці поўнае скасаваньне фэўдальнага права. Буржуазія марыць аб роўнасьці правоў і парлямэнцкай манархіі. Яны спадзяюцца на падтрымку пэўнай часткі шляхты і духавенства. Гэтым тлумачыцца палітычная актыўнасьць у час выбараў у дэпутаты Генэральных Штатаў.

Зазвычай, кожны стан выбірае аднолькавую колькасьць дэпутатаў. Дэпутаты кожнага стану, зьбіраюцца на нараду і потым галасуюць. Вынік галасаваньня кожнага стану лічыўся за адзін голас. Гэта быў прынцып галасаваньня па стану. Дастаткова было б, каб прывілеяваныя станы галасавалі за падтрымку сваіх прывілеяў, каб Трэці стан апынуўся ў меншасьці. Каб колькасьць дэпутатаў адпавядала вазе Трэцяга стану ў грамадзтве, яны прадстаўнікі гэтага саслоўя прапанавалі падвоіць колькасьць дэпутатаў ад трэцяга саслоўя, а таксама і перайсьці да прыняцьця рашэньняў на падставе галасаваньня дэпутатаў, а не станаў. Людовік XVI пагадзіўся падвоіць колькасьць дэпутатаў для Трэцяга стану, але зацягнуў рашэньне адносна галасаваньня ўсіх дэпутатаў.

Дэпутаты Трэцяга стану супраць караля[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

1 траўня 1789 году дэпутаты сабраліся ў Вэрсалі. Дэпутаты ад духавенства і шляхты былі прынятыя вельмі шчодра, але не дэпутаты Трэцяга стану. 5 траўня кароль адкрывае Генэральныя Штаты але яго прамова накіраваная супраць новаўвядзеньняў. Нэкер выступае на працягу 3 гадзінаў, але закранае толькі фінансавыя пытаньні. Пытаньня пра палітычныя рэформы не ўздымалася. Прывілеяваныя станы падтрымліваюць галасаваньне па саслоўях, але Трэці стан пачынае супраціўляцца і адмаўляецца далучыцца да апошніх. Пасьля спрэчкі на працяг месяца, Трэці стан прымае рашэньне кантраляваць дэпутацкую ўладу. 13 чэрвеня да іх далучаюцца тры кюрэ, а 16-га іх ужо дзесяць.

17 чэрвеня 1789 году Генэральныя Штаты, па прапанове абата Сіе даюць сабе назву «Генэральная Асамблея». 19 чэрвеня, духавенства далучаецца да Трэцяга стану, каб таксама кантраляваць уладу. 20 чэрвеня, кароль зачыняе залю Мэню, месца сходаў Трэцяга стану, і дэпутаты ад гэтага стану пераходзяць у залю для гульні ў мяч. Тут, яны прамаўляюць «клятву ў залі для гульні ў мяч» і дамаўляюцца не разыходзіцца да таго, пакуль ня будзе створаны пісьмова праект Канстытуцыі. 23 чэрвеня, Людовік XVI прапануе, каб тры станы зьбіраліся ў розных залях, вышэйшае духавенства з шляхтай падпарадкоўваюцца. Але дэпутаты Трэцяга стану адмаўляюцца.

Байі: — «Я мару, каб уся аб’яднаная нацыя больш нікому не падпарадкоўвалася». Мірабо: — «Адкажыце тым, хто вас паслаў, што мы тут па жаданьню народа і толькі гарматы могуць выгнаць нас адсюль». Гэтае супраціўленьне, падтрыманае 50 шляхціцамі і духавенствам, прымушае караля адмовіцца ад забароны і ён дазваляе спрачацца ў агульнай зале ўсім станам. 9 ліпеня асамблея працягвае сваю працу ўжо пад назвай Нацыянальная Асамблея. Многія дэпутаты баяцца гэтых дзеяньняў і сыходзяць. А Асамблея заяўляе, што яе мандат зараз зьяўляецца мандатам, дадзеным ня кожным выбраным дэпутатам, але ўсёй Нацыяй.

Лета 1789 году[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Узяцьце Бастыліі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Уздым рэвалюцыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Людовік XVI зрабіў выгляд, што ідзе на саступкі Трэцяму стану, але 26 чэрвеня выклікае армію (20 000 жаўнераў) у сталіцу. Гэтыя дзеяньні вельмі занепакоілі грамадзтва і сталі прычынай расчараваньня буржуазіі. Яна баіцца за Генэральную Асамблею, і парыжане занепакоеныя тым, каб армія не заблякавала дарогі ў Парыж і забесьпячэньне ежай. У пачатку ліпеня пачынаюцца паўстаньні і кароль адпраўляе ў адстаўку сваіх міністраў, якіх ён лічыць залібэральнымі, у тым ліку міністра фінансаў Нэкера. Вестка аб яго звальненьні, турбуе Парыж які лічыць гэта атакай супраць народу. Парыжане штурмуюць Цюільры і Дом Інвалідаў. 13 ліпеня 40 з 54 бар’ераў спаленыя, фармуецца буржазная міліцыя.

Першы дзень рэвалюцыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Узяцьце Бастыліі 14 ліпеня 1789

Занепакоенасьць расьце. Раніцай 14 ліпеня 1789 парыжане ідуць па зброю. Яны захапілі збройню Дома Інвалідаў (там яны знайшлі толькі зброю, бяз пораху). У пошуках пораху яны ідуць у Бастылію, дзе сустракаюць астатніх паўстанцаў, якія зьбіраліся з раніцы каля крэпасьці Прадмесьця Сьвятога Антонія.

У ліпені 1789 году ў турме было некалькі арыштаваных па артыкулах агульнага права, чатыры фальшываманэтчыкі, два вар’яты ды злачынца, што чыніў сэксуальныя злачынствы. Іх вартавалі 80 інвалідаў і 30 швайцарцаў. Вялізны натоўп рухаецца да Бастыліі: губэрнатар, маркіз Бэрнар дэ Лянэ хоча супраціўляцца, але атрымлівае загад з мэрыі і пускае натоўп у турму. Потым ён зьмяняе сваё рашэньне і загадвае страляць. Вынік: больш за 100 забітых. Узбунтаваныя салдаты прыцягваюць гарматы, захопленыя ў Доме Інвалідаў, і губэрнатар вымушаны здацца. Пасьля бою, натоўп пераможцаў вядзе Ланэ да плошчы, дзе яму адцінаць галаву. Зь яго галавой на піке, ўсе рухаюцца да Пале-Раяль (франц. Palais-Royal).

Пасьля перамогі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пачынаецца руйнаваньне Бастыліі, Людовік XVI пад націскам парыжанаў здаецца і прыходзіць у асамблею, каб паведаміць аб вывадзе войскаў, якія асаджаюць Парыж. Ён вяртае да ўлады Нэкера і астатніх выгнаных міністраў. У гарадзкой ратушы Парыжа Сіліван Байі, прэзыдэнт Нацыянальнай Асамблеі быў прызначаны мэрам Парыжа, а ўся старая адміністрацыя ўцякла. Ляфает быў прызначаны Галоўным вайсковым начальнікам Нацыянальнай гвардыі. Так усталёўваецца новая муніцыпальная ўлада, якую Людовік XVI прызнае. Ён прыехаў для гэтага ў Парыж, дзе Байі падарыў яму кукарду зь сінім і чырвоным колерам (колеры гораду Парыжа). Людовік чапляе яе на свой капялюш, аб'ядноўваючы такім чынам гэтыя колеры зь белым колерам манархіі.

Цяжкасьці з харчаваньнем і адмова Людовіка XVI ануляваць дэклярацыю і дэкрэты 4 і 26 жніўня выклікалі незадаволенасьць народу Парыжу (5 і 6 кастрычніка 1789). Марш жанчын прымусіў каралеўскую сям’ю вярнуцца ў Парыж пакінуўшы сымбаль абсалютызму — Вэрсаль. Два асабістыя ахоўнікі караля былі забітыя і іх галовы начэпленыя на пікі. З гэтага моманту, кароль і Нацыянальны сход застаюцца ў Парыжы пад наглядам жыхароў і пагрозай новага паўстаньня.

Вялізны Жах у францускіх вёсках[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У правінцыях ад 20 ліпеня 1789 году да 6 жніўня 1789 году ўва ўсіх вёсках адбываецца гэтак званы «Вялікі Жах». Селяне баяліся, каб іх не абабралі разбойнікі-паўстанцы і калі біў набат сяляне бралі вілы, косы і іншыя прылады прыгодныя да абароны. Калі пагрозы не было, яны рухаліся да гаспадара і патрабавалі ад іх паперы на сваю гаспадарку. Аднак многія гаспадары адказвалі сілай і іхныя замкі спальвалі. Каб спыніць гэтыя хваляваньні Асамблея 4 жніўня забараніла ўсе прывілеі, фэадальныя правы, падатковыя розьніцы, што азначала канец Старога Парадку. Але дэпутаты самі зьяўляліся гаспадарамі зямель і замкаў, і, такім чынам, наступныя законы былі накіраваны на тое, каб не зрабіць селяніна незалежным, а каб толькі ён змог адкупіцца. 26 жніўня была падпісана Дэклярацыя правоў чалавека і грамадзяніна: гарантыя свабоды індывіда, сакралізацыя маёнткаў і падзел каралеўскай улады.

Парыж зноў сталіца[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У верасьні 1789 году Асамблея падпісала першыя артыкулы будучай канстытуцыі, якая значна абмяжоўвала ўладу караля. Цяжкасьці з правізіяй, а таксама адмова Людовіка XVI ануляваць свае дэкрэты і нежаданьне падпісваць Дэклярацыю правоў чалавека і грамадзяніна прывялі да нездаволенасьці народу Парыжу і ягонаму хваляваньню 5 і 6 кастрычніка 1789 году. Марш жанчынаў прымусіў каралеўскую сям’ю вярнуцца ў Парыж, пакінуўшы сымбаль абсалютызму ў Вэрсалі. Два асабістыя вартаўнікі караля былі забіты і іхныя галовы былі прычэплены да пікаў. З гэтага моманту, кароль і Нацыянальная Асамблея знаходзяцца ў Парыжы пад наглядам жыхароў і пагрозай новага паўстаньня.

Каралеўская ўлада вельмі паслабела. Нягледзячы на тое, што Францыя і заставалася манархіяй, заканадаўчая ўлада перайшла да асамблеі. Асамблея стварала камісіі, каб кантраляваць адміністрацыю, міністраў і ўсё менш і менш турбавалася пра караля. Але кароль захаваў выканаўчаю ўладу. Законы і дэкрэты ня былі дзейнымі пакуль кароль іх не падпісваў.

Правал канстытуцыйнай манархіі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Адраджэньне Францыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асамблея, заснаваная ў агульным з прадстанікоў буржуазіі, пачала шэраг рэформаў заснаваных на ідэях філёзафаў і эканамістаў XVIII стагодзьдзя. Годы Францускай Рэвалюцыі ахарактарызаваны кіпячымі думкамі і дэбатамі па ўсёй Францыі. З 1789 па 1800 гады на сьвет выходзіць больш за 1500 выданьняў, пачынаючы з памфлетаў і часовых выданьняў і сканчвпючы штодзённымі выданямі, але толькі ў 17891792 гады прэса была сапраўды свабоднай.

Адміністрацыйная рэарганізацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Перш за ўсё Асамблея пачала свае рэформы з Адміністрацыйнай рэарганізацыі. Пры Старым Рэжыме адміністрацыя мела дужа складаную структуру. Улада няроўна дзялілася і зьмешвалася паміж правінцыямі, эпархіямі, парлямэнтамі, таму дэпутаты Асамблеі спрабавалі іх спрасьціць. 14 сьнежня былі выдадзены законы пра стварэньне муніцыпалітэтаў. Са студзеня 1790 году кожная камуна самастойна арганізоўвала свае муніцыпальныя выбары (першыя рэвалюцыйныя выбары). Законам 22 сьнежня былм створаны дэпартамэнты, якія зьяўляліся адзінкамі ўлады разам з адміністрацыйнай, юрыдычнай і так сама і рэлігійнай уладай. Самі дэпартамэнты падзяляліся на акругі, кантоны і камуны. Кожны кіраўнік не назначаецца, але абіраецца народам.

Эканамічныя свабоды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У час Старога Рэжыму, эканамічная дзейнасьць знаходзілася пад кантролем уладаў, што прывяло да абмежаванага ліку вытворцаў. Усе перашкоды былі зьвязаны зь земляробскім рамяством альбо індустрыяльнай дзейнасьцю. З-за бязьверыцы ў прафэсійныя аб’яднаньні быў складзены закон Шапёліе, які быў падпісаны 14 чэрвеня 1791 году. Гэты закон вельмі вядомы ў працоўным сьвеце, бо ён забараняў сындыкаты і страйкі. працоўныя на працягу амаль што аднаго стагодзьдзя ня мелі магчымасьці абараняць свае права.

Рэлігійнае пытаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

11 жніўня 1789 году была скасавана без выплаты кампэнсацыі дзесяціна, якая пазбаўляла такім чынам духавенства ад часткі даходу. 2 лістапада 1789 году паводле прапановы біскупа з Атуна ўсе маёмасьці духавенства былі перададзены Нацыі, каб адквітацца з публічным доўгам. Гэтыя дзяржаўныя маёмасьці былі распраданы на пакрыцьцё дзяржаўнага дэфіцыту. Нацыяналізацыя маёмасьці духавенства прымусілі Асамблею шукаць адказ на пытаньне аб фінансаваньні духавенства. Рэлігійнае пытаньне ўзмацніла незадаволенасьць народу, расчараванага Рэвалюцыяй. Гэта пагоршыла адносіны паміж пратэстантамі і каталікамі і прывяло да канфлікту на поўдні Францыі.

Кароль і Рэвалюцыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

14 ліпеня 1790 году пасьля захопу Бастыліі на Марсавым поле адзначалася Сьвята Фэдэрацыі. Маркіз дэ Ляфает прымаў у ім удзел на баку караля і каралевы. У гэты момант нацыянальнага аб’яднаньня кароль прымаў прысягу на толькі што надрукаванай Канстытуцыі. Для назіральнікаў таго часу можа здавацца, што Людовік XVI прыняў зьмены, прынесеныя Рэвалюцыяй 1789 году, але гэта ня так. Кароль лявіраваў, каб утрымаць самастойнасьць і вярнуць страчаную ўладу. Няўдалы ўцёк 20 і 21 чэрвеня 1791 году адкрываў варожасьць караля да праекту 1789 году. Парыскія радыкал-патрыёты бачылі ў гэтым учынку здраду караля і жадалі, каб ён адмовіўся ад улады. Дэпутаты, выступаючыя за падтрымку канстытуцыйнай манархіі, у тым ліку Ляфает і Баі, арганізавалі выкраданьне караля і ўсталявалі ваеннае заканадаўства, якое забараняла страйкі. Але людзі выходзілі на вуліцы, і войскі, адмаўляючыся ад загадаў Ляфаета, слухалі Баі і стралялі па натоўпе. Гэтая страляніна на Марсавым Полі, у асноўным па няўзброеных дзецях і жанчынах, прывяла да разрыву паміж патрыётамі і парыскім грамадзтвам, прадстаўнікамі якога зьяўляліся Дантон, Рабэсп’ер, Марат. Бязьверыцца грамадзтва прымусіла Баі, Ляфаета, а таксама і шмат іншых дэпутатаў пакінуць клюб якабінцаў, якіх таксама называлі «Сябрамі Рэвалюцыі». Па іхнім меркаваньні рэвалюцыя скончылася і зараз было неабходна ўсталяваць парадак, падтрымліваючы канстытуцыйную манархію. Кароль канчаткова страціў павагу. Шматлікія рэвалюцыйныя часопісы паказвалі караля як сьвіньню і толькі павялічвалі зьнявагу да яго, аднак каралеўскія часопісы спрабавалі супрацьстаяць гэтай зьяве. У гэты час павялічваецца эміграцыя.

Людовік ХVI быў вымушаны падпісаць Канстытуцыю ў верасьні 1791 году, а чальцы Ўстаноўчага сходу выкарысталі строгія ідэі Джона Лока і Мантэск’ё, што прывяло да вельмі жорсткага падзелу ўлады. Кароль захоўваў выканаўчую ўладу, ён не адказваў перад Асамблеяй, якая ня мела ніякай улады над ім, на працягу 4 гадоў ён меў права вета на любы закон, які яму не падабаўся, а таксама ён абіраў міністраў. Заканадаўчая ўлада была перададзена аднапалатнай Асамблеі, якую складалі 745 дэпутатаў. З 24 мільёнаў жыхароў у Францыі толькі 4 мільёны лічыліся актыўнымі і мелі права голасу.

Падзеньне манархіі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Марш да вайны[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Эмігранты, у большай сваёй частцы, былі аб’яднаны і падрывмлівалі графа д’Артуа. Яны турбавалі насельніцтва і спрабавалі аказаць націск на суседнія краіны з мэтай прымусіць кіраўнікоў далучыцца да канфлікту. Каб ім спагадзіць, Кароль Прусіі і імпэратар Аўстрыі дэкляравалі разам незадаволеннасьць падзеямі ў Францыі. Асамблея прыняла гэтую заяву, як пагрозу рэвалюцыі і да канца 1971 году прыняла новыя, яшчэ больш жорсткія дэкрэты.

9 лістапада 1791 году Асамблея патрабавала да звароту ў Францыю ўсіх эмігрантаў. Яны мелі толькі два месяцы на вяртаньне, пасьля чаго ўся іхняя маёмасьць была канфіскавана. Таксама Асамблея патрабавала ад каплянаў клятву, пагражаючы дэпартацыяй альбо пазбаўленьнем ад пэнсіі. Апошні дэкрэт заклікаў замежных прынцаў выганяць усіх францускіх эмігрантаў. Кароль падпісаў гэты дэкрэт, таму што ён даваў магчымасьць для пачатку вайны.

Сытуацыя на інтэрнацыянальным ўзроўні ўскладнялася анэксіяй Конта–Ванэсэн, бо эльзаскія прынцы былі нездаволены адменай фэадальнага права. Фэльяны і кароль ведалі пра дэзарганізацыі ў арміі і лічылі, што ваенныя дзеяньні дапамогуць хутка перамагчы рэвалюцыянэраў, у той час, калі якабінцы жадалі экспартаваць рэвалюцыю ў Эўропу з дапамогай вайны. І толькі Рабэсп’ер выступаў супраць канфлікту.

Вайна і ейны ўплыў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле прапановы Людовіка XVI 20 красавіка 1792 году Францыя аб’явіла вайну каралям Вугоршчыны і Багеміі, што азначала, што вайна была аб’яўлена імпэратару Аўстрыі. Жырандысты называлі гэтую вайну «вайной народу супраць каралёў» і «крыжовым паходам за свабоду». Але далучэньне Прусіі ў вайсковы зьвяз да Аўстрыі і эміграцыя францускіх афіцэраў значна паслабіла францускаю армію і яна зусім страціла магчымасьць да вядзеньня вайны. Патрыёты Францыі, хутка пачыналі думаць пра змову супраць рэвалюцыі паміж шляхтай, дваром і духавенствам, што спрыяла разьвіцьцю рэвалюцыйнага руху. Асамблея падпісала тры дэкрэта, якія дазвалялі дэпартацыю духавенства, роспуск асабістай каралеўскай варты і стварэньне нацыянальнай гвардыі для аховы Парыжу. Людовік XVI выкарыстаў права вета на дэкрэт пра дэпартацыю духавенства і расфармаваньне нацыянальнай гвардыі. Гэтая сытуацыя затурбавала рэвалюцыянерэў і шмат зь іх сабралася ў парку перед Люўрам 20 чэрвеня. Але празь нейкі час Асамблея абыходзіць каралеўскае права вета, аб’явіўшы пра «пагрозу для краіны» і 11 ліпеня запрасіла ў Парыж усіх добраахвотнікаў.

Пераварот манархіі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

25 ліпеня пруская армія падала францускаму ўраду маніфэст з пагрозай зьнішчыць Парыж, калі будзе існаваць пагроза жыцьцю караля. Калі парыскія рэвалюцыянэры даведаліся пра існаваньне маніфэста, яны прыйшлі да Асамблеі і прасілі зьмясьціць караля, але Асамблея адказала адмовай. Такім чынам у ноч з 9 па 10 жніўня 1782 году, паўстанцы пад кіраўніцтвам Пэсіён і Дантона аб’ядналіся і ранкам накіраваліся да Цюільры. Яны праніклі і разрабавалі замак, забілі швайцарскую гвардыю, якая яго ахоўвала і каралеўскую сям’ю. Рэвалюцыянэры таксама атрымалі значныя страты. Кароль уратаваўся і шукаў падтрымкі ў Асамблеі, якая ад яго адвярнулася і зьняла зь яго выкананьне ўсіх дзяржаўных функцыяў.

Пры такіх абставінах канстытуцыя 1791 году больш не зьяўлялася несапраўднай, таму ў хуткім часе адбыліся выбары ў нацыянальны Канвэнт. 10 жніўня законадаўчы камітэт аднадушна назначыў часовы выканаўчы камітэт з 6 чальцоў на чале з Дантонам, міністрам у міністэрстве юстыцыі, і Гаспарам Монжам, міністрам ваенна-марскога міністэрства.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Француская рэвалюцыясховішча мультымэдыйных матэрыялаў