Аўстрыйская імпэрыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Аўстрыйская імпэрыя

Аўстрыйская імпэрыя (па-нямецку: Kaisertum Österreich) — дзяржава ў Цэнтральнай Эўропе з сталіцай у Вене, якая аб’ядноўвала ўсе ўладаньні Габсбургаў, якія дагэтуль ня мелі агульнай назвы. Была створаная ў 1804 г. імпэратарам Францам II у адказ на абвяшчэньне Напалеона I імпэратарам. У 1806 пасьля націску з боку Напалеона была скасавана Сьвяшчэнная Рымская імпэрыя.

У 1867 пасьля няўдалай спробы правядзеньня рэформаў і зьяўленьня так званага кампраміса Аўстрыйская імпэрыя была пераўтворана ў дуалістычную манархію — Аўстра-Вугоршчыну, якая падзялалася на землі аўстрыйскай і вугорскай кароны, але пад уладаю аднаго манарха.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Аўстрыйская імпэрыясховішча мультымэдыйных матэрыялаў