Рынак

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Рынак у Гвадалахары, Мэксыка
Wet market in Singapore

Рынак (у эканамічнай тэорыі) — сукупнасьць эканамічных зносінаў паміж суб’ектамі рынку з нагоды руху тавараў і грошай, якія засноўваюцца на сузгоднасьці, эквівалентнасьці й канкурэнцыі.

Функцыі рынку[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Да функцыяў рынку ставяцца:

  1. інфармацыйная — рынак дае ягоным удзельнікам інфармацыю пра неабходную колькасьць тавараў і паслугаў, іхнім асартымэнце й якасьці;
  2. пасрэдніцкая — рынак выступае пасрэднікам паміж вытворцам і спажыўцом;
  3. коштаўтваральная — кошт складаецца на рынку на падставе ўзаемадзеяньня попыту й прапановы, з улікам канкурэнцыі;
  4. рэгулявальная — рынак прыводзіць у раўнавагу попыт і прапанову;
  5. стымулявальная — рынак заахвочвае вытворцаў ствараць патрэбныя грамадзтву эканамічныя выгоды з найменшымі выдаткамі й атрымліваць дастатковы прыбытак

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Рынаксховішча мультымэдыйных матэрыялаў