Мікраэканоміка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Мікраэканоміка (па-старажытнагрэцку: μικρός — маленькі; стар.-грэц. οἶκος — дом; стар.-грэц. νόμος — закон) — навука, якая вывучае функцыянаваньне эканамічных агентаў у хадзе іх вытворчай, разьмеркавальнай, спажывецкай і абменнай дзейнасьці. Іншымі словамі, мікраэканоміка адказвае на пытаньне, як дзейнічаюць рынкі. Падзел эканамічнай тэорыі на мікраэканоміку ды макраэканоміку адбыўся дзякуючы ідэям Джона Мэйнарда Кейнса.

Адпаведна назьве, мікраэканоміка разглядае дробныя, хоць і асноўныя, часткі эканомікі і ўзаемасувязі паміж імі. Мікраэканамічны аналіз, напрыклад, паказвае рух коштаў на абутак або ці не замала інвэстыцыяў у вытворчасьць зроблена ў параўнаньні з сэктарам паслугаў і да т.п. Мікраэканамічны погляд канцэнтруе ўвагу на сыстэме коштаў.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Бэрдшоў Дж. Эканоміка. Ч. 1: Уводзіны. Мікраэканоміка. / Мн.: Тэхналогія; Беларускі Фонд Сораса, 1996. ISBN 985-6022-14-2

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Мікраэканомікасховішча мультымэдыйных матэрыялаў