Сям’я

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Сучасная гішпанская сям’я з усімі свякамі

Сям’я — гэта сацыяльная група, якая складаецца з мужа і жонкі, якія знаходзяцца ў шлюбе, іх дзяцей (уласных або прыёмных) ды іншых асобаў, яднаных сваяцкімі зьвязкамі з сужэнцамі, кроўных сваяйкоў і зьдзяйсьняе сваю жыцьцядзейнасьць на аснове супольнага эканамічнага, пабытовага, маральна-псыхалягічнага ўкладу, узаемнай адказнасьцьі, выхаваньня дзяцей.

Сям’я належыць да важнейшых грамадзкіх каштоўнасьцяў[1]. Паводле некаторых навуковых тэорыяў, менавіта форма сям’і здолела на працягу многіх стагодзьдзяў вызначаць агульны кірунак эвалюцыі макрасацыяльных сыстэмаў[2]. Кожны чалец грамадзтва, акрамя сацыяльнага статусу, этнічнай прыналежнасьці, маёмаснага й матэрыяльнага становішча, з моманту нараджэньня й да канца жыцьця валодае такой характарыстыкай, як сямейна-шлюбны стан.

Для дзіцяці сям’я ёсьць асяродзьдзе, у якім складваюцца ўмовы ягонага фізычнага, псыхічнага, эмацыйнага й інтэлектуальнага разьвіцьця. Для дарослага чалавека сям’я зьяўляецца крыніцай задавальненьня шэрагу ягоных запатрабаваньняў і малым калектывам, які прад’яўляе да яго разнастайныя й досыць складаныя патрабаваньні. На стадыях жыцьцёвага цыклу чалавека пасьлядоўна зьмяняюцца ягоныя функцыі й статус у сям’і.

Беларусь[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Да 19 ст. у Беларусі пераважалі вялікія бацькоўскія (тры пакаленьні: бацькі, дзеці, унукі), складаныя і брацкія сем’і. Да пачатку 20 ст. большасьць сем'яў ужо былі малымі (2 пакаленьні: бацькі, дзеці).

Расейскае панаваньне савецкага адцінку 1920—1980-х гадоў разбурыла ў Беларусі тры важнейшыя прызначэньні сям'і: узнаўленчае, гаспадарчае і выхаваўчае. Касаваньне прыватнай уласнасьці выціснула працу па-за сям’ю. У выніку нараджальнасьць перастала забясьпечваць рост насельніцтва, пад пагрозай апынулася ўстойлівасьць шлюбаў. Дзіцячыя ясьлі і сады, школы і вышэйшыя навучальныя ўстановы, грамадзкія аб’яднаньні выключылі бацькоў з выхаваньня[3].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Бим-Бад Б.М., Гавров С.Н. «Семья как социокультурный феномен» // Модернизация института семьи: макросоциологический, экономический и антрополого-педагогический анализ. Монография. — М.: Интеллектуальная книга, Новый хронограф, 2010. — С. 27—53. — ISBN 978-5-94881-139-0.
  2. ^ Коротаев А. В. «Семья в социально-экономической структуре докапиталистических классовых формаций» // История и филология древнего и сре¬дневекового Востока / Отв. ред. Васильев, Д. Д., и Волков, С. В. М.: Наука, 1987, с.3-11.
  3. ^ Васіль Бандарчык. Заключэнне // Сям’я і сямейны быт беларусаў. — Менск: Навука і тэхніка, 1990. — С. 252-253. — 256 с. — 2160 ас. — ISBN 5-343-00462-8

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Сям’ясховішча мультымэдыйных матэрыялаў