Грамадзтва

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Грама́дзтва — група людзей, адрозная ад іншых груп наяўнасьцю агульных інтарэсаў, спэцыфічных адносінаў, супольных інстытутаў кіраўніцтва і культуры.

У шэрагу відаў жывых арганізмаў асобныя індывіды не валодаюць неабходнымі здольнасьцямі або ўласьцівасьцямі для забесьпячэньня свайго матэрыяльнага жыцьця (спажываньне матэрыі, назапашваньне матэрыі, узнаўленьне). Такія жывыя арганізмы ўтвараюць супольнасьці, часовыя або сталыя, для забесьпячэньня свайго матэрыяльнага жыцьця. Ёсьць супольнасьці, якія фактычна ўяўляюць адзіны арганізм: рой, мурашнік і т. д. У іх мае месца падзел паміж чальцамі супольнасьці біялягічных функцыяў. Прадстаўнікі такіх арганізмаў гінуць па-за супольнасьцю. Ёсьць часовыя супольнасьці, зграі, статкі, як правіла, асобіны вырашаюць тую або іншую праблему, не ўтвараючы трывалых сувязяў. Існуюць супольнасьці званыя папуляцыяй. Як правіла, фармуюцца на абмежаванай тэрыторыі. Агульнай уласцівасьцю ўсіх супольнасьцяў зьяўляецца задача захаваньня дадзенага выгляду жывога арганізму.

Чалавечая супольнасьць завецца соцыюмам. Характарызуецца тым, што чальцы супольнасьці займаюць вызначаную тэрыторыю, вядуць сумесную калектыўную прадукцыйную дзейнасьць. У супольнасьці мае месца разьмеркаваньне сумесна вырабленага прадукта.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Грамадзтвасховішча мультымэдыйных матэрыялаў