Сацыялёгія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Сацыялёгія (ад лацінскага socius — грамадзкі і грэцкага λóγος — вучэньне) — навука, якая сыстэматычна дасьледуе функцыянаваньне і зьмены грамадзтва, сацыяльныя законы, працэсы й структуры, якія яднаюць ці падзяляюць людзей, ствараюць сувязі паміж людзьмі або зьяўляюцца іх праявай, а таксама працэс іх зьменаў. Сацыёлягі дасьледуюць таксама адзінкі ў складзе сацыяльных групаў, чалавечыя стасункі (напрыклад, сям’я, супольнасьці, таварыствы, задзіночаньні і т.п.) Чалавечыя стасункі ў разуменьні сацыяльнай дынамікі могуць аб'ядноўваць людзей, утвараючы сацыяльныя групы, установы ці нават цэлыя грамадзтвы, або падзяляць праз грамадзкія падзелы. Ужо ў старажытнасьці на высокім узроўні існавала грамадзкая думка. На эўрапейскім культурным абшары філёзафам, якога можна назваць першым сацыёлягам, быў Плятон. Грамадзкая думка ў той ці іншай форме існавала й да яго і мела сваё разьвіцьцё пасьля. Першым мысьляром, які запрапанаваў назву сацыялёгія быў Аўгуст Конт. Аб'ектам дасьледаваньня сацыялёгіі ёсьць супольнасьць. Адзінкі цікавяць сацыёляга толькі ў працэсе іх зьнешніх стасункаў паміж сабой. Паўстаньне сацыялёгіі ў сучасным выглядзе было спрычыненае грамадзкімі зьменамі зьвязанымі з індустрыялізацыяй канца 19 стагодзьдзя, у выніку якіх утварылася новае прамысловае грамадзтва. Зараз адбываецца паўставаньне новых постіндустрыяльных, ці інфармацыйных, грамадзтваў.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Сацыялёгіясховішча мультымэдыйных матэрыялаў