Каштоўныя камяні

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Каштоўныя камяні — мінэралы, якія валодаюць прыгожым зьнешнім выглядам (як правіла, толькі пасьля паліраваньня або агранкі) і пры гэтым досыць рэдкія, а як сьледзтва і дарагія. Іх шырока выкарыстоўваюць у вытворчасьці ювэлірных вырабаў, зьбіраюць у калекцыях, выкарыстоўваюць як банкаўскія актывы. Цяжка адрозныя на выгляд імітацыі большасьці каштоўных камянёў вырабляюцца штучна, імітацыі ці падробкі многіх каштоўных камянёў рабіліся яшчэ ў часы Старажытнага Рыма (у нашы дні такія сынтэтычныя камяні і імітацыі самацьветаў вельмі папулярныя, бо кошт іх таньнейшы). У 1902 годзе францускі хімік М. А. Вэрнэйль ўпершыню атрымаў і пачаў пастаўляць на сусьветны рынак сынтэтычныя рубіны, а крыху пазьней сынтэтычныя сапфіры і сынтэтычную шпінэль. Зьяўленьне вялікай колькасьці сынтэтычных камянёў ня зьнізіла, а, наадварот, падвысіла значэньне і кошт натуральных, прыродных самацьветаў. Менш рэдкія мінэралы часта называюць напаўкаштоўнымі.

Вывучэньнем каштоўных камянёў як мінэралаў і пошукамі спосабаў іх дакладнага распазнаваньня ад сынтэтычных падробак займаецца профіль мінэралёгіі — гемалёгія.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Каштоўныя камянісховішча мультымэдыйных матэрыялаў