Княства

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Кня́ства — феадальнае дзяржаўнае ўтварэньне, тэрыторыя ўладаньняў князя, найбольш тыповае для пэрыяду феадальнай раздробненасьці.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ва Ўсходняй Эўропе першыя княствы ўзьніклі не пазьней за X стагодзьдзе (гл. Полацкая й Кіеўская дзяржавы). У XІІ стагодзьдзі з Кіеўскай дзяржавы вылучыўся шэраг зямель-княстваў, якія ў сваю чаргу драбніліся на воласьці-княствы паміж прадстаўнікамі княжацкага роду Рурыкавічаў, яго асобных галін (гл. Удзельнае княства). У раннавеадальны пэрыяд паняцьце «княства» не ўжывалася, крыніцы фіксуюць толькі «землі» і «воласьці». Называліся княствы па стольных гарадах — Смаленская зямля, Чарнігаўская зямля, Разанская зямля, Суздальская зямля й інш. У позьнесярэднявечны пэрыяд найбуйнейшыя княствы зваліся «вялікімі» (Вялікае Княства Літоўскае).

У Заходняй Эўропе таксама былі княствы (ням.: Fürstentum, фр.: Prіncіpauté і інш.) з часоў феадальнай раздробненасьці, у Нямеччыне так званыя тэрытарыяльныя княствы існавалі да яе аб’яднаньня й утварэньня Нямецкай імпэрыі (1871 г.). Некаторыя княствы захаваліся да найноўшага часу (Ліхтэнштайн, Манака, Сэборга).

У рэгіёне Пэрскага заліва арабскія княствы (эміраты) захаваліся да цяперашняга часу. У Індыі туземныя княствы існавалі да 1950 году.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]