Волава

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Волава

Волава (па-лацінску: Plumbum) Pb — хімічны элемэнт IV групы пэрыядычнай сыстэмы; атамны нумар 82. Сінявата-шэры мэтал.

Прыродныя крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

35-е месца сярод элемэнтаў па распаўсюджанасьці ў зямной кары. Самароднае волава трапляецца рэдка. Часьцей — у выглядзе сульфіду PbS (галеніт). Найбуйнейшыя радовішчы ў сьвеце знаходзяцца ў Кітаі (у 2004 годзе здабыта 950 000 тон), Аўстраліі (642 000 тон), ЗША (445 000 тон), Пэру (306 200 тон), Мэксыцы (118 500 тон), Канадзе (76 700 тон). У Эўропе вядучымі здабытчыкамі волава зьяўляюцца Ірляндыя (65 900 тон у 2004 годзе, сёмае месца ў сьвеце), Польшча (38 000 тон, дзявятае месца ў сьвеце) і Швэцыя (33 900 тон, адзінацатае месца ў сьвеце па стане на 2004 год). Радовішчы волава маюцца і ў шэрагу іншых краінаў, напрыклад у Нямеччыне, Казахстане, Расеі.

Прымяненьне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўная маса волава ідзе на выраб пласьцін для акумулятараў. Прымяняецца як матэрыял для рэакцыйных сасудаў і камэр. Абарончыя канструкцыі і пакрыцьці пры рабоце з радыяактыўнымі матэрыяламі і іянізуючым выпраменьваньнем.

Шматлікія сплавы волава — тыпаграфскія, прыпоі, бабіты, сплавы для вырабу куляў і дроту. Мэдычныя прэпараты