Вуглярод

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Вуглярод, вуглятвор (па-лацінску: Carboneum) C — хімічны элемэнт IV групы галоўнай падгрупы 2-га пэрыяду пэрыядычнай сыстэмы; атамны нумар 6, немэтал, атамная маса 12,01115.

Прыродныя крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вуглярод — адзін з найбольш распаўсюджаных элемэнтаў у зямной кары, залягае ў выглядзе мінэралаў (графіт, алмаз) і гаручых выкапняў (вугаль). У атмасфэры знаходзіцца ў выглядзе дыаксіду вугляроду CO2. Злучэньні вугляроду — асноўная састаўная частка тканак расьлінаў і жывёлаў. Валентнасьць вуглярода ў большасьці злучэньняў роўная 4.

Прымяненьне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вуглярод выкарыстоўваюць у вытворчасьці алмазных інструмэнтаў, электра-тэхнічных вырабаў, у гумавай, паліграфічнай, лакафарбавай прамысловасьці, мэталюргіі.

Алатропныя формы вугляроду[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

аморфны вуглярод (amorphous carbon); графіт (graphite); алмаз (diamond); фулярэн (fullerene; buckyball; buckminsterfullerine); вугляродная нанатрубка (carbon nanotube); графэн (graphene); вугляродная нанапочка (carbon nanobude); вугляроднае нанавалакно (carbon nanofibers); лансдэйліт (lonsdaleite); шкляны вуглярод (glassy carbon); вугляроднае нанашумавіньне (carbon nanofoam); карбін (carbyne).

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Вугляродсховішча мультымэдыйных матэрыялаў