Хлёр

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Серка ← Хлёр → Аргон
F

Cl

Br
Выгляд
жаўтавата-зялёны газ
Ампула хлёру
Ампула хлёру
Агульная інфармацыя
Назва, сымбаль, атамны нумар Хлёр, Cl, 17
Катэгорыя элемэнту Галягены
Група, пэрыяд, блёк 17, 3, p
Адносная атамная маса 35,453 г·моль−1
Канфігурацыя электронаў [Ne] 3s2 3p5
Электронаў у абалонцы 2, 8, 7
Фізычныя ўласьцівасьці
Фаза Газ
Шчыльнасьць вадкасьці пры т. пл. 1,56 г·см−3
Тэмпэратура плаўленьня -100,98 °C
Тэмпэратура кіпеньня -34,6 °C
Уласьцівасьці атама
Ступені затляненьня 7, 6, 5, 4, 3, 2, 1, −1

Хлёр (па-лацінску: Chlorum), Cl — хімічны элемэнт VII групы пэрыядычнай сыстэмы; атамны нумар 17. Адносіцца да галагенаў. Шырока распаўсюджаны ў прыродзе: 18-е месца сярод элементаў. Найбольш вядомыя мінералы — галіт, сыльвін, сыльвініт, карналіт, каініт, бішафіт. Газ жаўтавата-зялёнага колеру характэрнага паху, цяжэйшы за паветра. Моцны атляняльнік.

Выкарыстоўваецца для сынтэзу разнастайных арганічных і неарганічных злучэньняў (салянай кісьлі, хлярыдаў розных мэталаў). Больш за палову здабытага хлёру ідзе для атрыманьня палімэраў (паліхлёрвініл і інш.). Прымяняецца для адбельвання тканін, цэлюлёзы і паперы, а таксама ў санітарных мэтах (зьнезаражваньне, хляраваньне вады).

Хлёр зьяўляецца самай распаўсюджанай прычынай няшчасных выпадкаў на прадпрыемствах. Раздражняе дыхальныя шляхі, пры высокай канцэнтрацыі прыводзіць да ацёку лёгкіх[1]. Прыводзіць да памяншэння ўтрыманьня свабодных амінакісьляў[2].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Куценко С. А., Преображенская Т. Н. Хлор // Военная токсикология, радиобиология и медицинская защита. — СПБ.: ООО "Издательство ФОЛИАНТ", 2004. — С. 134—135. — ISBN 5-93929-082-5
  2. ^ Чрезвычайные ситуации с химически опасныси веществами. — Минск: ИВЦ Минфина, 2008. — С. 22. — ISBN 978-985-6847-51-9

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Изотопы: свойства, получение, применение / Под ред. В. Ю. Баранова. — Москва: ФИЗМАТЛИТ, 2005. — Т. 2. — С. 627. — ISBN 5-9221-0523-X

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]