Бронзавы век

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Выраб часоў бронзавага веку

Бронзавы век — эпоха ў гісторыі чалавецтва, калі ўзьнікла й актыўна пашырылася мэталюргія, апрацоўка й выкарыстаньне бронзы. Бронзавы век зьяўляецца другім пэрыядам першабытнай гісторыі ў трохпэрыяднай сыстэме, якая выкарыстоўваецца для клясыфікацыі й вывучэньня старажытных грамадзтваў. Лічыцца, што гэты пэрыяд існаваў з 2 тысячагодзьдзя да н. э. да пачатка 1 тысячагодзьдзя да н. э. У тыя часы вядучае становішча займае гаспадарка, шырокае распаўсюджваньне набывае ткацтва. Нягледзячы на тое, што жалезны век непасрэдна ішоў сьледам за бронзавым векам, у некаторых абласьцях, жалезны век надышоў непасрэдна пасьля нэаліту. Цывілізацыі бронзавага веку адрозьніваюцца распрацоўкай першых пісьмовых формаў. Згодна з археалягічнымі дадзенымі, культурамі ў Эгіпце былі вынайдзеныя герогліфы, на Блізкім Усходзе была распрацавана сыстэма клінапісу, і ў Міжземнамор’і мікенскай культурай выкарыстоўвалася лінейнае пісьмо Б, што зьяўляліся жыцьцяздольнымі пісьмовымі сыстэмамі.

На тэрыторыю Беларусі вырабы з бронзы й медзі траплялі са Скандынавіі, Каўказа й Прыкарпацьця.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Бронзавы вексховішча мультымэдыйных матэрыялаў