Асырыс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Standing Osiris edit1.svg

Асырыс (па-лацінску: Osiris) — бог адраджэньня, цар замагільнага сьвету у старажытнаэгіпэцкай міталёгіі.

Генэалёгія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле згадваньняў у старажытнаэгіпэцкіх тэкстах і аповяду Плютарха, Асырыс быў старэйшым сынам бога зямлі Геба і багіні неба Нут, братам і мужам Ісыды, братам Нэфтыды, Сэта, бацькам Гора і Анубісу. Ён быў чацьвёртым з богаў, якія кіравалі на зямлі ў старадаўнія часы, пераняўшы ўладу прадзеда Ра, дзеда Шу і бацькі Геба. Магільны склеп Асырыса знаходзіўся ў Абідосе.

Міт і атрыбуты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Калі Асырыс валадарыў у Эгіптце, ён навучыў людзей земляробству, садоўніцтву і вінаробству, але быў забіты сваім братам, богам Сэтам, які жадаў кіраваць замест яго. Жонка і сястра Асырыса Ісыда знайшла ягоны труп і стала аплакваць яго разам са сваёю сястрою Нэфтыдай. Ра, зьлітаваўшыся, паслаў шакалагаловага бога Анубіса, які сабраў часткі Асырыса, якія рассыпаліся (а па іншым варыянце — рассечаныя Сэтам) і забальзамаваў цела. Ісыда выляпіла фалас з гліны (адзінаю часткаю цела Асырыса, якую Ісыда так і не змагла знайсьці, быў фалас: яго зьелі рыбы), высьвянціла яго і павялічыла да сабранага цела Асырыса. Ператварыўшыся ў самку каршуна — птушку Хат, Ісыда распластала крылы па муміі Асырыса, прамовіла чароўныя словы і зацяжарыла[1]. Гор і зачаты і народжаны для таго, каб выступіць натуральным мсьціўцам за сьмерць бацькі. У той жа час ён лічыць сябе і адзіным законным спадчыньнікам апошняга.

Пасьля працяглае цяжбы Гор прызнаецца правамоцным пераемнікам Асырыса і атрымлівае царства. Ён уваскрашае Асырыса, даўшы яму праглынуць сваё вока. Аднак Асырыс не вяртаецца на зямлю і застаецца царом мёртвых, пакідаючы Гора кіраваць царствам жывых.

Насьценная размалёўка з Асырысам

Злучыўшы ў сабе ў розныя часы, з-за розных чыньнікаў, культы цара, бога, які памірае і ўваскрасае, сілаў прыроды, Нілу, быка, Месяцу, замагільнага суддзі на страшным судзе, міф пра Асырыса ўвабраў у сябе адлюстраванне рэлігійных уяўленняў шэрагу паслядоўных этапаў развіцця егіпецкага грамадства.

Каранямі ж сваімі міф Асырыса глыбока сыходзіць у эпоху радавога грамадства, з уяўленняў і абрадаў якога развіваюцца пасля, у сувязі са зьменаю грамадскіх адносінаў Егіпту, і самыя характэрныя рысы культу Асырыса: культ цара і культ бога прадукцыйных сілаў прыроды. Рысы культу бога прадукцыйных сілаў прыроды праступаюць у міфе Асырыса вельмі ясна.

Карона, якую носіць Асырыс, зроблена са сцеблаў папірусу, ягоная сьвятая ладдзя таксама зроблена з гэтай расьліны. Ягоны знак джэд складаецца з устаўленых адна ў адну звязкаў трыснёга. Далей, Асырыс заўсёды малюецца з той ці іншай расьлінаю: з сажалкі перад яго пасадам расце ці лотас ці шэраг дрэў і вінаградная лаза; часам вінаградам абкружае і ўвесь полаг, пад якім сядзіць Асырыс; часам яго самога абкружаюць вінаградныя лозы.

Сапраўды гэтак жа і магільня Асырыса не малюецца без зеляніны: то побач з ёю расце дрэва, на якім сядзіць душа Асырыса ў выглядзе фенікса; тое дрэва прарасло праз магільню, абвіўшы яе сваімі галінамі і каранямі; то з самае магільні растуць чатыры дрэва.

Асырыс і Анубіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Цыкле Асырыса Анубіс быў сынам Асырыса і Нефтыды.[2][3][4][5][6] Жонка Сэта Нефтыда закахалася ў Асырыса і, прыняўшы аблічча Ісіды, спакусіла яго. У выніку нарадзіўся бог Анубіс. Спалохаўшыся адплаты Сэта за здраду, Нефтыда кінула немаўля ў чаротавых зарасніках, дзе яго потам знайшла багіня Ісіда. Пасля бог Анубіс стаў дапамагаць Ісідзе ў пошуках часткаў Асырыса і прыняў удзел у бальзамаванні ягонага ўзноўленага цела.

Да зьяўленьня культу Асырыса Анубіс быў галоўным бажаством Захаду. З росквітам культу Асырыса эпітэт кіраўніка Дуата і некаторыя функцыі Анубіса пераходзяць непасрэдна да бога Асырыса (у Старым Царстве ён увасабляў памерлага фараона). Сам жа Анубіс становіцца правадыром памерлых па Аменці (стар.-эг. «Захад») — вобласць Дуата, праз якую душа трапляла на Суд Асырыса.

Анубіс зьяўляўся богам Дуата, яго кіраўніком і суддзём душаў памерлых да канца Старога Царства. Пазьней функцыі кіраўніка і галоўнага бога Дуата пераходзяць да Асырыса. Анубіс жа становіцца богам некропаляў і пахавальных містэрыяў. На Судзе Асырыса, апісаным у Кнізе Мёртвых Анубіс дапамагае судзіць душы памерлых.

Асырыс у антычнай літаратуры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Неаднаразова згадваецца антычнымі аўтарамі[7]. Паводле Герадота, гэта бог, якога эгіпцяне атаясамляюць з грэцкім Дыянісам[8]. Дыядор адзначае яго сувязь з Прыяпам[9]. Паводле Тыбула, Асырыс першым зрабіў плуг і навучыў людзей земляробству[10].

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Рак И. В. Мифы Древнего Египта. СПб.: Петро-РИФ, 1993.
  2. ^ «Міфы народаў свету»[1]
  3. ^ «Старажытнаегіпецкі слоўнік-даведнік»[2]
  4. ^ «Слоўнік духоў і богаў нямеччына-скандынаўскае, егіпецкае, грэцкае, ірландскае, японскае міфалогіі, міфалогіяў індзейцаў майя і ацтэкаў.»[3]
  5. ^ Корш М. Кароткі слоўнік міфалогіі і старажытнасцяў. Спб.: Изд-у А. С. Суворина, 1894.[4]
  6. ^ «Слоўнік замежных словаў рускай мовы»[5]
  7. ^ Любкер Ф. Рэальны слоўнік класічных старажытнасцяў. М., 2001. У 3-х тт. Т. 2. С. 504; Гл. Страбон. Геаграфія XVII; Нонн. Дзеі Дыяніса IV 270.
  8. ^ Герадот. Гісторыя II 42; Диодор Сіцылійскі. Гістарычная бібліятэка IV 1, 6
  9. ^ Диодор Сіцылійскі. Гістарычная бібліятэка IV 6, 3
  10. ^ Тыбул. Элегіі I 7, 27-48

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Асырыссховішча мультымэдыйных матэрыялаў