Мэдыцына

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Статуя Асекіюса — грэцкага бога мэдыцыны

Мэдыцы́на (па-лацінску: Medicina) — вобласьць навуковай і практычнай дзейнасьці па дасьледаваньні нармалёвых і паталягічных працэсаў у арганізме чалавека, розных захворваньняў і паталягічных станаў, па захаваньню і ўмацаваньню здароўя людзей. Да сучаснай мэдыцыны ставіцца ня толькі навука здароўя, біямэдычныя дасьледаваньні й выкарыстаньне мэдычнай тэхнікі для дыягностыкі й лячэньня траўмаў і хваробаў, як правіла, з дапамогай лекаў альбо хірургічнага ўмяшаньня, але й такія віды тэрапіі, як то псыхатэрапія, накладаньне зьнешніх шынаў, пратэзаваньне, біяпрэпараты, іянізуючае апраменьваньне й іншыя. Слова мэдыцына паходзіць ад лацінскага medicina, што перакладаецца як «мастацтва вылячэньня»[1].

Нягледзячы на тое, што мэдычныя тэхналёгіі й клінічны вопыт гуляе першарадную ролю ў сучаснай мэдыцыне, пасьпяховае вылячэньне працягвае патрабаваць ад лекара праяваў звычайных чалавечых пачуцьцяў і спачуваньня, вядомага як мэдычная тактоўнасьць[2].

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ «Medicine». Online Etymology Dictionary
  2. ^ Culliford Larry (December 2002). "Spirituality and clinical care (Editorial)". British Medical Journal 325 (7378): ст. 1434–1435.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Мэдыцынасховішча мультымэдыйных матэрыялаў