Шыізм

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Шыізм (ад араб. شيعة; [шӣ‘а] — «прыхільнікі, партыя, фракцыя») — другі па ліку прыхільнікаў кірунак ісламу. Паводле ацэнак, агульная колькасьць прадстаўнікоў кірунку складае каля 120 000 000 чалавек. Найбольш шыітаў пражывае ў Іране й Азэрбайджане; складаюць таксама значныя дзелі насельніцтва Іраку, Пакістану, Індыі.

Апісаньне кірунку[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Як і ўсе мусульмане, шыіты вераць у пасланьніцкую місію прарока Мухамада. Адрознай рысай шыітаў зьяўляецца перакананьне ў тым, што кіраўніцтва мусульманскай суполкай мусіць належыць Імамам — назначаным Богам, абраным асобам зь ліку нашчадкаў прароку, да якіх адносяць Алі ібн Абу Таліба і яго нашчадкаў ад дачкі Мухамады Фацімы, а ня выбарным асобам — халіфам. Шыіты крытычна ставяцца да халіфата першых трох халіфаў Абу Бакра, Умара і Ўсмана. Паколькі Абу Бакр быў выбраны невялікай колькасьцю паплечнікаў, Умар быў назначаны Абу Бакром, а Ўсман быў выбраны з шуры (савету) зь сямі прэтэндэнтаў, якіх назначыў Умар з такімі ўмовамі, што выбраньне кагосьці, акрамя Ўсмана, было немагчымым. Па меркаваньні шыітаў, выбраньне Кіраўніка — Імама мусульманскай суполкі, падобна выбраньню прарокаў, зьяўляецца прэрагатывай Бога.

У цяперашні час пасьлядоўнікі розных шыіцкіх суполкак існуюць практычна ва ўсіх мусульманскіх, эўрапейскіх і амэрыканскіх краінах. Шыіцкага веравучэньне прытрымліваецца пераважная большасьць насельніцтва Ірану і Азэрбайджану, каля траціны насельніцтва Іраку, значная частка насельніцтва Лібану, Емэну, Бахрэйну, у Аўганістане — фарсіваны на захадзе краіны і хазарэйцы. Да ісмаіліцкай галіны шыізму належыць большасьць жыхароў Горна-Бадахшанскай вобласьці Таджыкістану — памірскія народы.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Шыізмсховішча мультымэдыйных матэрыялаў