Цюрскія мовы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
цюрская сям'я
Народнасьць цюрскія народы
Арэал поўдзень Усх. Эўропы, Паволжа, шэраг рэгіёнаў Азіі
(у прыватнасьці Сыбір)
Лінгвістычная клясыфікацыя алтайская сям'я (гіпотэза)
  • цюрскія
Склад
Колькасьць носьбітаў блізу 167,4 млн чал.
ISO 639-5: trk
Linguistic map of the Altaic, Turkic and Uralic languages.png
Алтайскія мовы. Цюрскія мовы пазначаныя прыстаўкай AT

Цю́рскія мо́вы — сям’я роднасных моваў, якая належыць да алтайскай макрасям’і. Цюрскія мовы распаўсюджаныя ад Міжземнамор’я да Сібіры і Заходняга Кітаю (выключэньне складае фуюйска-кыргыская мова, носьбіты якой гістарычна перасяліліся на паўночны ўсход Кітаю). Колькасьць носьбітаў цюрскіх моваў складае ад 160 да 180 мільёнаў чалавек. Найбольшую колькасьць носьбітаў мае турэцкая мова. Асноўнымі асаблівасьцямі гэтай моўнай сям’і зьяўляюцца: сынгарманізм, аглютынацыйнасьць і адсутнасьць катэгорыі роду.

Характарыстыкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўнымі асаблівасьцямі цюрскіх моваў зьяўляюцца гармонія галосных, аглютынацыйнасьць, адсутнасьць катэгорыі роду. Парадак словаў падпарадкоўваецца схеме SOV.