Фотасынтэз

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Лісьцінка расьліны

Фотасы́нтэз (ад грэц. φωτο — «сьвятло» і σύνθεσις — «сынтэз») — працэс утварэньня арганічнага рэчыва з дыяксыда вуглярода і вады на сьвятле пры ўдзеле фотаcынтэтычных пігмэнтаў асыміляцыі й фэрмэнтаў, як то хлярафіла ў расьлінаў, бактэрыёхлярафіл і бактэрыёрадапсін у бактэрыяў. Гэта адзін з самых важных біяхімічных працэсаў на Зямлі[1]. Гэты працэс падтрымлівае высокі ўзровень кіслароду ў атмасфэры й спрыяе павелічэньню колькасьці арганічнага вугляроду, павелічэньню масы арганічнага рэчыва за кошт неарганічнай матэрыі.

Фотасынтэз адбываецца ў два этапы — этап сьвятла, гэтак званы этап зьмены энэргіі, у якім сьвятло паглынаецца й ягоная энэргія пераўтвараецца ў энэргію хімічных сувязяў і ў якасьці пабочнага прадукта вылучаецца кісларод, і цёмную фазу, гэтак званы этап зьмены фазы рэчыва, дзе энэргія хімічных сувязяў злучэньняў, якія ўтварыліся ў фазе сьвятла, выкарыстоўваюцца для сынтэзу арганічных злучэньняў. Абедзьве фазы адбываюцца адначасова й пры наяўнасьці сьвятла. Эфэктыўнасьць пераўтварэньня энэргіі сьвятла ў энэргію хімічных сувязяў вугляводаў складе 22—33%.

Фотасынтэз ёсьць адзіным працэсам у біясфэры, які прыводзіць да засваеньня энэргіі Сонца й забясьпечвае існаваньне як расьлінаў, гэтак і ўсіх гетэратрофных арганізмаў[2].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Bryant DA., Frigaard NU. Prokaryotic photosynthesis and phototrophy illuminated. «Trends in microbiology». 11 (14), s. 488–96
  2. ^ Ничипорович А.А. Ничипорович А.А. О Фотосинтезе растений. – М.: Правда, 1948. – 31 с

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Фотасынтэзсховішча мультымэдыйных матэрыялаў