Сонца

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Сонца

Со́нца — пэрыфэрыйная зорка Галяктыкі спэктральнай клясы G2V. Утрымлівае больш за 99,8% масы Сонечнай сыстэмы, зь іх блізу трох чвэртак прыпадае на іянізаваны вадарод (пратоны) і чвэрць — на гелій (дакладней, гэтак званыя α-часьцінкі). Бліжэй да паверхні Сонца прысутнічаюць у нязначнай колькасьці, як сьведчыць спэктральны аналіз, і цяжэйшыя элемэнты (прыкладам, золата).

Крыніца сонечнай энэргіі — шматступенная ядравая рэакцыя сынтэзу вадароду ў гелій. Узрост Сонца ацэньваюць у 4,6 млрд гадоў; амаль столькі ж, як лічыцца, Сонца праіснуе яшчэ, пераўтвараючыся паволі ў чырвонага гіганта, пакуль ня ўспыхне звышновай і ня сойдзе з галоўнай пасьлядоўнасьці.

Адлегласьць паміж Сонцам і Зямлёй называецца астранамічнай адзінкай і роўная прыблізна 150 млн км. Гэтую адлегласьць выпушчаныя з паверхні Сонца фатоны пралятаюць прыкладна за восем хвілінаў — параўнуйце з 4,6 сьветлавымі гадамі і болей да іншых найбліжэйшых зорак. Пры гэтым радыюс Сонца — усяго 696 тыс. км, але народжаны ў сэрцы Сонца квант можа вандраваць і тысячу гадоў, пакуль, пасьля шматлікіх паглынаньняў ды перавыпусканьняў рэчывам Сонца, не дасягне паверхні — фатасфэры.

Міжнародны астранамічны сымбаль Сонца — кружок з кропкай усярэдзіне. У архаічнай культуры беларусаў і багата якіх іншых народаў у якасьці сонечнага знака выступалі крыж і кола.

У пачатку 17 стагодзьдзя адначасова Галілео Галілеем і Ёганам Фабрыцыюсам былі выяўленыя сонечныя плямы.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Сонцасховішча мультымэдыйных матэрыялаў