Карлікавая плянэта

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Міжнародны астранамічны зьвяз (МАЗ), афіцыйная навуковая арганізацыя па астранамічных найменьнях і клясыфікацыі, вызначае ка́рлікавую плянэ́ту як нябеснае цела ўсярэдзіне Сонечнай сыстэмы, якое задавальняе наступным чатыром умовам[1]:

Гэты тэрмін быў прыняты МАЗ 24 жніўня 2006 году ў рамках больш дэталёвай клясыфікацыі цел, якія верцяцца вакол Сонца на 3 катэгорыі. Целы, досыць вялікія для таго, каб ачысьціць арбіту вакол сябе, вызначаныя як плянэты, а нядосыць вялікія, каб дасягнуць нават гідрастатычнай раўнавагі малымі целамі Сонечнай сыстэмы. Зыходзячы з азначэньня, катэгорыя карлікавых плянэт зьяўляецца самастойнай катэгорыяй, а не падмноствам катэгорыі плянэт. Таксама тэрмін карлікавая плянэта не ставіцца да іншых плянэтных сыстэм[2].

Сьпіс карлікавых плянэт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

МАЗ афіцыйна назваў тры целы, якія адразу атрымалі клясыфікацыю карлікавых плянэт[3]. Тэрмін «карлікавая плянэта» варта адрозьніваць ад паняцьця «малая плянэта», якім звалі астэроіды. Афіцыйна тэрмін «малая плянэта» больш не выкарыстоўваецца, застаючыся данінай гісторыі.

Карлікавыя плянэты
Назва Цэрэра Плютон Эрыс
(«2003 UB313», «Ксэна»/«Зэна», «Ліла»)
Нумар па MPC 1 134340 136199
Раён Сонечнай сыстэмы Пояс астэроідаў Пояс Койпэра Пояс Койпэра — безуважлівыя аб’екты
Дыямэтар 975×909 км 2306±20 км 2400±100 км
Маса ў кг
адносна Зямлі
9,5 × 1020 кг
0,00016
1,305 × 1022 кг
0,0022
~1,67 × 1022 кг[4]
0,0028
Сярэдні экватарыяльны радыюс*
у км
0,0738
471
0,180
1148,07
0,19
~1200
Аб’ём*
0,00042
0,005
0,007
Шчыльнасьць (у т/м³) 2,08 2,0 2,1
Паскарэньне вольнага падзеньня на экватары (у м/с²) 0,27 0,60 ~0,68
Першая касьмічная хуткасьць (у км/с) 0,51 1,2
Пэрыяд кручэньня (сутак)
(у Сыдэрычных сутках)
0,3781 −6,38718
(retrograde)
Радыюс арбіты* (а. а.)
semi-major axis
in км
2,5-2,9
2,766
413 715 000
29,66-49,30
39,48168677
5 906 376 200
37,77-97,56
67,6681
10 210 000 000
Арбітальны пэрыяд*(гадоў)
(у Сыдэрычных гадах)
4,599 248,09 557
Сярэдняя арбітальная хуткасьць
(у км/с)
17,882 4,666 3,437
Эксцэнтрысытэт арбіты 0,080 0,24880766 0,44177
Нахіл арбіты 10,587° 17,14175° 44,187°
Нахіл плоскасьці экватара да плоскасьці арбіты 119,61°
Сярэдняя тэмпэратура паверхні (у К) 167 40 30
Колькасьць натуральных спадарожнікаў 0 2 1
Дата адкрыцьця 1 студзеня 1801 18 лютага 1930 21 кастрычніка 2003

* Значэньне ў параўнаньні зь Зямлёй.

Іншыя кандыдаты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дадаткова, існуюць некалькі цел, якія патэнцыяльна могуць кваліфікавацца як карлікавыя плянэты. З такіх аб’ектаў у табліцы ніжэй пералічаныя тыя, чый дыямэтар больш або найболей верагодна больш, 750 км:

Верагодныя прэтэндэнты на статут карлікавай плянэты:
Назва Катэгорыя Дыямэтар Маса
2005 FY9 («Easterbunny») Кьюбівана 1600—2000? км невядомая
Аркус Плютына 840—1880 км 6,2 — 7,0 × 1020 кг
Сэдна Аб'ект безуважлівага пояса 1180—1800 км 1,7-6,1 × 1021 кг
2003 EL61 («Santa») Кьюбівана ~1500 км ~4,2 × 1021 кг
Квавар Кьюбівана 989—1346? км 1,0-2,6 × 1021 кг
2002 TC302 Аб'ект безуважлівага пояса ~1200 км невядомая
Варуна Кьюбівана ~936 км ~5,9 × 1020 кг
2002 UX25 Кьюбівана ~910 км ~7,9 × 1020 кг
2002 TX300 Кьюбівана <900 км невядомая
Иксіён Кьюбівана <822 км невядомая

Статус Харона, які раней разглядаўся як спадарожнік Плютона, застаецца нявызначаны, бо ў цяперашні час няма дакладнага азначэньня па разьмежаваньні плянэт са спадарожнікам ад падвойных карлікавых плянэтных сыстэм. Праект рэзалюцыі (5)[2] апублікаваны МАЗ паказвае, што Харон павінен разглядацца як плянэта, таму што:

  1. Харон сам па сабе задавальняе крытэрам па памерах і форме для статусу плянэты (у тэрмінах апошняй рэзалюцыі, для статусу карлікавай плянэты)
  2. Харон, па чыньніку яго вялікай масы ў параўнаньні з Плютонам, зьвяртаецца з Плютонам вакол агульнага цэнтра мас разьмешчанага ў космасе паміж Плютонам і Хароном, а не вакол кропкі, зьмешчанай усярэдзіне Плютона.

Гэтага азначэньня, аднак няма ў канчатковым рашэньні МАЗ. Невядома таксама, ці зьявіцца яно ў будучыні. Калі падобнае азначэньне не будзе ўхвалена, Харон будзе разглядацца як карлікавая плянэта.

Другі, трэці, і чацьверты найбуйнейшыя аб’екты ў поясе астэроідаў (Вэста, Палада і Гігея) павінны будуць клясыфікавацца як карлікавыя плянэты, калі апынецца, што іх форма вызначаецца гідрастатычнай раўнавагай. Да цяперашняга часу гэта пераканаўча не даказана[5].

Памер і маса карлікавых плянэт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ніжні й верхні межы памеру і масы карлікавых плянэт не паказаныя ў рашэньні МАЗ. Няма строгіх абмежаваньняў на верхнія межы, і аб’ект больш або масіўней Мэркурыя з неабчышчанымі вобласьцямі арбіты можа класіфікавацца як карлікавая плянэта.

Ніжняя мяжа вызначаецца паняцьцем гідрастатычна раўнаважкай формы, аднак памер і маса аб’екта, які дасягнуў такой формы невядомы й эмпірычныя назіраньні наводзяць на думку, што могуць моцна адрозьнівацца ў залежнасьці ад складу і гісторыі аб’екта. Першакрыніца папярэдняга рашэньня МАЗ, вызначальнага гідрастатычна раўнаважкую форму ўжываецца «да аб’ектаў з масай больш 5 × 1020 кг і дыямэтрам больш 800 км»[2], аднак гэта ня ўвайшло ў канчатковае рашэньне 5A якое было ўхвалена.

Па меркаваньні некаторых астраномаў, новае паняцьце азначае зьяўленьне яшчэ 45 новых карлікавых плянэт[6][7].

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ IAU 2006 General Assembly: Result of the IAU Resolution votes
  2. ^ а б в Draft Resolution 5 for GA-XXVI: Definition of a Planet
  3. ^ IAU 2006 General Assembly: Result of the IAU Resolution votes
  4. ^ Brown, M.E. et al. 2006. Satellites of the Largest Kuiper Belt Objects. Astrophysical Journal, 639:L43-L46 More accurate work based on Dysnomia’s orbit in preparation.
  5. ^ Three new planets may join solar system. New Scientist. Праверана 16 жніўня 2006 г.
  6. ^ Nine Planets Become 12 with Controversial New Definition. Space.comПраверана 16 жніўня 2006 г.
  7. ^ Michael E. Brown What makes a planet? Праверана 16 жніўня 2006 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]