Спадарожнікі Сатурна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Спадарожнікі і кольцы Сатурна

Вядома 60 спадарожнікаў Сатурна. Найбуйнейшы з спадарожнікаў — Тытан. Навукоўцы мяркуюць, што ўмовы на гэтым спадарожніку Сатурна падобныя да тых, якія існавалі на нашай плянэце 4 мільярды гадоў назад, калі на Зямлі толькі зараджалася жыцьцё.

Ніжэй пералічаныя ўсе спадарожнікі Сатурна, якія маюць уласныя імёны, у парадку іх аддаленасьці ад планеты з указаньнем іх радыюсаў (у кілямэтрах) і сярэдніх адлегласьцяў ад Сатурна (у тысячах кілямэтраў):

Спадарожнік Радыус (км) Адлегласьць да Сатурна (тыс. км)
Пан 30 133,583
Дафніс 7 136,505
Атлас 20 137,7
Пандора 70 139,4
Прамэтэй 55 141,7
Эпімэтэй 70 151,4
Янус 110 151,5
Мімас 196 185,5
Мэтона 1,5 194,3
Пальлена 2 212,3
Энцэлад 250 238
Тэфія 530 294,66
Тэлеста 17 294,66
Каліпса 17 294,66
Дыёна 560 377,39
Алена (Хелена, Дыона B) 18 377,39
Полідэвк 1,8 377,39
Рэя 754 527,1
Тытан 2575 1221,9
Гіперыён 205 1481
Япэт 730 3560,8
Ківіок 8 11333,2
Іджырак 6 11372,8
Феба 110 12944
Паліак 9,7 14923,8
Скады 3,2 15576,2
Альбіорыкс 16 16401,6
Эрыапо 4,3 17408,7
Сыарнак 20 17905,7
Тарвос 6,5 18160,2
Мундылфары 2,8 18360,1
Нарві 3,3 19370,7
Сутунґ 2,8 19666,7
Трум (Thrymr) 2,8 20810,3
Імір 8 23174,6

У 20042007 былі выяўленыя яшчэ 29 спадарожнікаў. 25 зь іх пакуль не атрымалі назву, S/2007 S4 - апошні зь іх.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Спадарожнікі Сатурна