Сувязь (тэхніка)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Сувязь, тэлекамунікацыя — перадача інфармацыі на адлегласьці з мэтай абмену зьвесткамі. У ранейшыя часы пад сувязьзю мелася наўвазе выкарыстаньне сыгналаў пры дапамозе дыму, грукату бубноў ці аптычнага тэлеграфа. У наўноўшы час пад сувязьзю звычайна маюць наўвазе абмен інфармацыяй праз электрычныя і электронныя прылады: тэлефоны, тэлевізары, радыё, кампутары і гэтак далей. Тэлекамунікацыя зьяўляецца вельмі значнай часткай эканомікі амаль кожнай краіны. Гэтак, у 2006 годзе прыбытак ад тэлекамунікацыйнай сфэры склаў $1,2 трыльёна.

Этымалёгія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Слова тэлекамунікацыя паходзіць ад ангельскага telecommunication, якое ў сваю чаргу зьяўляецца адаптацыяў францускага télécommunication. Францускае ж слова зьяўляецца састаўным: ад грэцкага τηλε- (далёка), і лацінскага communicare (дзяліцца). Францускае слова ўвайшло ў абарот з падачы францускага інжынэра і навэліста Эдуарда Эстанье.[1]

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аптычны тэлеграф.

Неэлектрычная эра тэлекамунікацыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Сярэднявеччы розныя кропкі ядналіся сеткамі маякоў, якія запальваліся дзеля перадачы сыгналу ад аднаго маяка да другога. Праблемай падобнага мэтаду было тое, што фактычна гэта быў адзін біт інфармацыі, то бок сыгнал быў адназначным. Таму значэньне сыгналу павінна было быць ухваленае карыстальнікамі падобнай сеткі, напрыклад як сыгнал для прызыву да дапамогі ў бітве. Падчас прыбыцьця гішпанскіх судоў аб гэтым было паведамлена перадачай паведамленьня з Плімута ў Лёндан.[2]

У 1792 годзе францускі інжынэр Клод Шап пабудаваў першую аптычную тэлеграфную сетку паміж Лілям і Парыжам.[3] Але для дзейнічаньня падобных сетак патрабаваліся спэцыялісты і разьмяшчэньне вежаў на адлегласьці 10–30 км, таму да 1880 году аптычны тэлеграф быў цалкам замешчаны электрычным.

Тэлеграф і тэлефон[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы камэрцыйны электрычны тэлеграф быў выраблены Чарльзам Ўітстанам і Ўільямам Кукам і пачаў працу 9 красавіка 1839 году. Канструктары разглядалі сваю прыладу як «удасканаленьне [існаваўшага] электрамагнітнага тэлеграфа», не як новую разробку.[4]

Незалежна ад Кука і Ўітстана Сэм’юэл Морзэ разрабіў сваю вэрсію электрычнага тэлеграфа, якую ён беспасьпяхова дэманстраваў 2 верасьня 1837 г. Яго сыстэма кадаваньня, між тым, стала вялікім удасканаленьнем аналягічнай, разробленай Ўітстанам. 22 ліпеня 1866 году быў пасьпяхова пракладзены першы трансатлянтычны тэлеграфны кабэль, які дазволіў імгненную перадачу паведамленьняў праз Атлянтычны акіян.[5]

Тэлефон быў вынайдзены Аляксандрам Бэлам у 1876 годзе.[6] Але першыя разробкі па перадачы гуку па электрычнай лініі былі зьдзейсьненыя ўжо ў 1849 годзе Антоніё Мэючы. Разробка Мэючы асноўвалася на эфэкце Фрэя, з-за чаго карытальнікі павінны былі зьмяшчаць прымальнік ва ўласным роце, каб «чуць» гукі зь перадачы.[7] Першыя тэлефонныя паслугі пачалі аказваць у 18781879 гг. на абодвух баках Атлянтычнага акіяну: у Нью-Гэйване і Лёндане.[8][9]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Jean-Marie Dilhac, From tele-communicare to Telecommunications, 2004. (анг.)
  2. ^ The Spanish Armada, Britain Express (анг.)
  3. ^ Le Télégraphes Chappe, Cédrick Chatenet, l’Ecole Centrale de Lyon, 2003. (фр.)
  4. ^ The Electromagnetic Telegraph, Дж. Кальвэрт (анг.)
  5. ^ The Atlantic Cable, Бэрн Дыбнэр, 1959 г. (анг.)
  6. ^ Elisha Gray (анг.)
  7. ^ Antonio Santi Giuseppe Meucci (анг.)
  8. ^ The telephone, Connected Earth (анг.)
  9. ^ Milestones in AT&T History, AT&T (анг.)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Сувязь (тэхніка)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў