Тэлевізар

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Braun HF 1, ФРН, 1959 год

Тэлеві́зар — тэлекамунікацыйная прылада для атрыманьня і адлюстраваньня тэлевізійнага сыгналу, які складаецца зь відэа- і гукавага патокаў.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першыя электрамэханічныя камэрцыйныя мадэлі тэлевізараў зьявіліся ў адзін час з 1928 па 1934 год у Вялікабрытаніі[1], ЗША і СССР.[2] Першыя сэрыйныя мадэлі, створаныя ў Вялікабрытаніі, уяўлялі сабой радыё з тэлевізыйнай прыладай, якая складалася з нэонавай трубкі за вярчальным дыскам (дыскам Ніпкова) і аддавала выяву памерам з паштовую марку, якая павялічвалася лінзай.

Першыя камэрцыйныя мадэлі тэлевізараў на электронна-прамянёвых трубках былі створаныя ў 1934 годзе нямецкай кампаніяй Telefunken.[3] Да Другой сусьветнай вайны самая танная мадэль амэрыканскай вытворчасьці каштавала $125 ($1 863 на 2007 год) і мела 3-цалевы экран.

Тэхналёгіі адлюстраваньня[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Цяпер у стварэньні візуальнай сыстэмы тэлевізара выкарыстоўваюцца наступныя тэхналёгіі: ЭПТ, ВКД, плазьменныя панэлі, DLP і апошнім часам OLED. Некаторыя праектары з TV-уваходам таксама могуць лічыцца тэлевізарамі.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Early British Television — Baird, Television History: The First 75 Years.  (анг.)
  2. ^ Pre-1935, Television History: The First 75 Years.  (анг.) Француская мадэль не пайшла ў продаж, таму ня згадваецца ў артыкуле.
  3. ^ Telefunken, Early Electronic TV Gallery, Early Television Foundation.  (анг.)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Тэлевізарсховішча мультымэдыйных матэрыялаў