Міхал Вішнявецкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Міхал Вішнявецкі
польск. Michał Korybut Wiśniowiecki
Michał Karybut Višniaviecki. Міхал Карыбут Вішнявецкі.jpg
Міхал Вішнявецкі. Невядомы мастак, XVIII ст.
Кароль польскі
Каранацыя 29 верасьня 1669
Папярэднік Ян Казімер Ваза
Наступнік Ян Сабескі
Вялікі князь літоўскі
Каранацыя 29 верасьня 1669
Папярэднік Ян Казімер Ваза
Наступнік Ян Сабескі
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 31 ліпеня 1640, Белы Камень Валынскага ваяводзтва
Памёр 10 лістапада 1673, Львоў
Дынастыя Карыбут Вішнявецкія
Жонка Элеанора Габсбург
Бацька Ярэмі Вішнявецкі
Маці Грызэльда з Замойскіх
Подпіс Signature of Miachel Korybut Wiśniowiecki.PNG

Міха́л Вішняве́цкі (польск. Michał Korybut Wiśniowiecki; 31 ліпеня 1640 — 10 лістапада 1673) — кароль польскі і вялікі князь літоўскі (16691673).

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Апошні з малодшай лініі магнацкага роду Вішнявецкіх гербу «Карыбут», сын Ярэмія, героя вайны з Б. Хмяльніцкім, і Грызэльды з Замойскіх. Асноўныя маёнткі роду знаходзіліся на Левабярэжнай Украіне і складалі цэлую лятыфундыю з 56 местаў, мястэчак і вёсак з насельніцтвам 288 тысячаў чалавек. Сталіцай яе было места Лубны (цяпер Палтаўская вобласьць). У афіцыйных дакумэнтах гэтае суцэльнае ўладаньне называлася «панствам», «дзяржавай»[1].

Навучаўся ў езуіцкай школе, пазьней, па стыпэндыі караля, — у Празе, а таксама ў Дрэздэне і Вене. Ведаў некалькі замежных моваў: францускую, нямецкую, італьянскую, турэцкую, татарскую і лацінскую.

У лістападзе 1663 узяў удзел у вайсковай кампаніі караля Яна Казімера на Ўкраіну супраць маскоўскіх войскаў. Камандаваў уласным палком пяхоты з 600 чалавек.

У 1668 кароль і вялікі князь Ян Казімер Ваза адмовіўся ад стальца. У часе выбараў новага караля прадстаўнікі ваяводзтваў і паветаў Вялікага Княства Літоўскага, нягледзячы на супраціў магнацкіх сем’яў Радзівілаў і Пацаў, выказаліся за кандыдатуру Міхала Вішнявецкага. 29 верасьня 1669 у Кракаве адбылася ўрачыстая каранацыя.

Унутраная і вонкавая палітыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Да абраньня Міхала Вішнявецкага варожа паставіліся магнацкія групоўкі, а прафранцуская партыя на чале з гетманам вялікім каронным Янам Сабескім перайшла ў адкрытую апазыцыю.

Істотна ўзмацніліся фэадальныя міжусобіцы (шляхецкія дэпутаты праз лібэрум вэта сарвалі 4 з 6 соймаў) і толькі напад Турэччыны ўвесну 1672 і захоп турэцкім войскам Камянца-Падольскага прадухілілі грамадзянскую вайну[2].

Туркі вымусілі караля скласьці ганебны Бучацкі мір (1672), паводле якога Падольле адыходзіла да Турэччыны. Але сойм Рэчы Паспалітай не зацьвердзіў мірнай дамовы, і вайна аднавілася. Па дарозе ў войска, якое зьбіралася каля Хаціна, Міхал Вішнявецкі памёр у Львове.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Анатоль Грыцкевіч. Міхал Карыбут Вішнявецкі // Старонкі нашай мінуўшчыны. — Мн.: Кнігазбор, 2009.
  2. ^ Анатоль Грыцкевіч. Міхал Вішнявецкі // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 317.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Міхал Вішнявецкісховішча мультымэдыйных матэрыялаў