Палеаліт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Палеалі́т — дагістарычная эра, самая раньняя эпоха каменнага веку. Прынята лічыць, што палеаліт пачаўся 2,5 мільёна год таму, калі чалавек умелы (па-лацінску: Homo habilis) пачаў рабіць каменныя інструмэнты. Датаваньне праводзіцца па археалягічных знаходках каменных інструмэнтаў, якія потым праходзяць радыёвугляродны аналіз. Палеаліт характарызуецца тым, людзі іх маглі толькі аббіваць камень і не ўмелі шліфаваць, адсутнічаў гліняны посуду. У якасьці матэрыялаў для прылад выкарыстоўвалі крэмень, косткі жывёл, драўніну ды іншыя расьлінныя матэрыялы. Асноўнымі заняткамі чалавека падчас палеаліту былі паляваньне на мамантаў, шарсьцістых насарогаў, паўночных аленяў і іншых жывёлаў. Умоўна прынята лічыць, што эпоха палеаліту заканчваецца каля 10 тыс. год да н.э.

Пэрыядызацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • ніжні палеаліт
  • сярэдні палеаліт (Пэрыяд Муст'е)
  • позьні, або верхні палеаліт

Глядзі таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Палеалітсховішча мультымэдыйных матэрыялаў