Прыродны газ

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Прыро́дны газ — газападобны карысны выкапень пераважна вуглявадароднага склада, які ўтвараецца ў зямной кары, а таксама высокаэканамічнае энергетычнае паліва, цеплыня гарэньня 32,7 МДж/м³ (7800 ккал/м³). Ужываецца як паліва на электрастанцыях, у чорнай і каляровай мэталюргіі, цэмэнтнай і шкляной прамысловасьці, пры вытворчасьці будаўнічых матэрыялаў і для камунальна-пабытовых патрэб. Сусьветныя геалагічныя запасы газа на кантынэнтах, у зоне шэльфаў і мелкіх мораў, па прагнознай адзнацы складае 10 000 000 000 000 000 м³, што эквівалентна 10 000 000 000 000 т нафты. У 1994 годзе галоўнымі газаздабываючымі краінамі зьяўляліся Расея, ЗША, Нідэрлянды, Вялікабрытанія, Інданэзія, Альжыр, Саудаўская Арабія, Іран, Нарвэгія, Італія, Нямеччына.

Агульныя зьвесткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прыродны газ утварыўся ў выніку катагенэтэчнага пераўтварэньня арганічнага рэчыва асадачных пародаў. Паклады газа ўтвараюцца ў натуральных пастках на шляхах міграцыі газа. Міграцыя адбываецца ў выніку статычнай ці дынамічнай нагрузкі пародаў, выціскаючых газ, ці пры вольнай дыфузіі газа з высокага ціску ў зоны меншага ціску. Адрозніваюць пазарэзэрвуарную рэгіянальную міграцыю скрозь магутныя тоўшчы парод рознай пранікнёнасьці па капілярах, порах, разломах і расколінах і ўнутранарэзэрвуарную лякальную міграцыю ўсярэдзіне добрапранікнёных пластоў, зьбіраючых газ. Асноўны элемэнт прыроднага газа — метан (да 98%), таксама ў яго склад уваходзіць этан, прапан, бутан, пентан, гексан, вуглякіслы газ, азот, серавадарод, і інертныя газы. У некаторых выпадках, пры ўмовах вялікай тэмпэратуры і ціска прыродны газ пераўтвараецца ў вадкую фазу, утвараючы кандэнсат.

Прамысловыя радовішчы прыроднага газа сустракаюцца ў выглядзе аддзеленых збораў, не зьвязаных зь іншымі карыснымі выкапнямі, у выглядзе газанафтавых радовішчаў, у якіх газападобныя вугляроды цалкам ці часткова распушчаныя ў нафце ці знаходзяцца ў вольным стане і запаўняюць узвышаную частку радовішча (газавыя капялюшы) ці верхнія часткі злучаных паміж сабой гарызонтаў газанафтавай сьвіты; у выглядзе газакандэнсатных радовішчаў, у якіх газ узбагачаны вадкімі вуглявадародамі.

Завод па перапрацоўцы прыроднага газу

Радовішчы прыроднага газа, якія знаходзяцца на глыбіні ня болей за 1,5 км, складаюцца амаль з аднаго метану зь невялікімі дадаткамі яго гамолягаў (этану, прапану, бутану), азоту, аргону, калі-некалі вуглякіслага газа і серавадароду; з павелічэньнем глыбіні ўтрыманьне гамолягаў метану звычайна павялічваецца. У газакандэнсатных радовішчах утрыманьне гамолягаў метану значна вышэй за метан. Гэта характэрна для нафтавых газаў. У некаторых газавых радовішчах назіраецца павышанае ўтрыманьне вуглякіслага газа серавадароду і азоту. Прыродны газ сустракаецца ў адкладаньнях усіх геалягічных сыстэм пачынаючы з канца пратэразоя і на розных глыбінях, але часьцей за ўсё да 3 км.

Газавыя паклады дзеляць на пластавыя і масіўныя. У пластавых пакладах радовішчы газа прывязаны да пакладаў-калектараў. Масіўныя паклады не прывязаныя да сваіх пластоў. Найбольш распаўсюджаныя сярод палставых сводавыя паклады, якія захоўваюцца дзякуючы моцнай гліністай ці галагеннай накрыўкамі.

Падземнымі натуральнымі рэзэрвуарамі для 85% агульнай колькасьці газавых і газакандэнсантых пакладаў служаць пяшчаныя, пашчана-алеўрытавыя і алеўрытавыя пароды, часта зьмешаныя з глінамі; у астатніх 15% выпадкаў зборнікамі газа зьяўляюцца акарбанатныя пароды. Структура месцанараджэньняў розная для складчатых і платформенных варункаў. У складчатых раёнах выдзяляюць дзьве групы структур, зьвязаных з антыкліналямі і монакліналямі. У платформенных раёнах выдзяляюць чатыры групы структур: купальных і брахіантыклінальных узвышшаў, эразійных і рыфавых масіваў, монакліналяў, сінклінальных прагібаў.

Вуглявадароды, якія ўваходзяць у склад прыроднага газа зьяўляюцца сыравінай для вытворчасьці метылавага спірту, фармальдэгіду, ацэтальдэгіду, воцатавай кіслаты і іншых арганічных злучэньняў. Канвэрсіяй кіслародам ці вадзяным парам з метану (асноўнага элемента прыроднага газа) атрымліваюць сітэз-газ (СО+Н2), які выкарыстоўваецца для вытворчасьці аманяка, спіртаў і іншых арганічных прадуктаў. Піролізам і дэгтдрагенізацыяй метану атрымліваюць ацэцілен, сажу і вадарод. Прыродны газ выкарыстоўваюць таксама для атрыманьня алефінавых вуглявадародаў, і ў першую чаргу эцілену і прапілену, якія ў сваю чаргу зьяўляюцца сыравінай для далейшага арганічнага сінтэзу.

Глядзі таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]