Вісігерд

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вісігерд
лац. Visigierd / Visihierd

Герб «Адравонж»
Асабістыя зьвесткі
Дзеці Давойна Вісігердавіч (?)

Вісігерд, Візігердлітоўскі баярын. На Гарадзельскай уніі прыняў герб «Адравонж».

Магчыма, меў уладаньні каля Салечнікаўкрыжацкім помніку «Паведамленьні аб літоўскіх дарогах» упамінаецца Wissigirdendorff)[1].

Імя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Вісігерд (імя)

Вісігард або Вісгерд (Wisigard, Wisgeard[2]) — імя германскага паходжаньня[3][4]. Іменная аснова -віс- (-віз-, -веш-) (імёны ліцьвінаў Вісбар, Вісімунт, Вішымут; германскія імёны Wisbar, Wisemund, Vismuot) паходзіць ад гоцкага wis 'мудры, абазнаны', а аснова -гард- (-герд-, -герт-) (імёны ліцьвінаў Альгерд, Мундыгерд, Тэўтыгерд; германскія імёны Algardus, Mundgerd, Teutgerdis) — ад гоцкага gairdan 'падпяразваць' (пераноснае 'ахоўваць'), garda 'агароджа' (пераноснае 'ахова, бясьпека')[5]. Такім парадкам, імя Вісігерд азначае «ахова мудрасьці»[4].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: cum Wyssegerd[6], Wissegerd[7], Wyssegerd[8] (2 кастрычніка 1413 году).

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Зь літоўскага баярскага роду. Упамінаецца толькі ў акце Гарадзельскай уніі (1413 год). Магчыма, меў сына Давойну Вісігердавіча[9], які ўпамінаецца толькі ва ўмове з Польшчай ад 1401 году[10].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.. — 2-е выд. — Смаленск, 2014. С. 223.
  2. ^ Searle W. G. Onomasticon anglo-saxonicum. — Cambrigde, 1897. P. 502.
  3. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 599, 1623.
  4. ^ а б Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 21.
  5. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  6. ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 54, 69.
  7. ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 57.
  8. ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 69.
  9. ^ Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.. — 2-е выд. — Смаленск, 2014. С. 222.
  10. ^ Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.. — 2-е выд. — Смаленск, 2014. С. 241.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]