Віталь Клічко

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Віталь Клічко
12 сьнежня 2012 — 5 чэрвеня 2014
з 5 чэрвеня 2014
Папярэднік Галіна Герэга[d]
з 25 чэрвеня 2014
Папярэднік Уладзімер Бандарэнка[d]
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 19 ліпеня 1971(1971-07-19)[1][2][3][…] (52 гады)
Партыя:
Сужэнец: Натальля Ягорава
Бацька: Уладзімер Клічко[d]
Адукацыя:
Узнагароды:

Віта́ль Уладзі́меравіч Клічко́ (па-ўкраінску: Віталій Володимирович Кличко, нар. 19 ліпеня 1971, сяло Белаводзк, Кіргіская ССР) — украінскі баксэр-прафэсіянал, які выступае ў цяжкой вагавой катэгорыі, кікбаксэр. Украінскі палітык, грамадзкі дзяяч. Кандыдат філязофскіх навук. Герой Украіны (2006).

Чэмпіён сьвету па боксе сярод прафэсіяналаў паводле вэрсіяў WBO (1999—2000) і WBC (2004—2005, 2008-с.ч.). Шасьціразовы ўладальнік тытулаў чэмпіёна сьвету па кікбоксінгу паводле вэрсіяў розных арганізацыяў (чатыры разы сярод прафэсіяналаў і двойчы сярод аматараў). Трохразовы чэмпіён Украіны па боксе сярод аматараў.

Старэйшы брат прафэсійнага баксэра Ўладзімера Клічко, уладальніка тытулаў чэмпіёна сьвету па боксе ў звышцяжкой вазе паводле вэрсіяў IBF і WBO.

У 2014 годзе абраны на пасаду галавы мескай дзяржаўнай адміністрацыі Кіеву.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]