ГЭС Тры цясьніны

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Выгляд плаціны

ГЭС Тры цясьніны — дзейная плаціна-ГЭС у Кітаі, якая стаіць на рацэ Янцзы паблізу гораду Саньдупін у гарадзкой акрузе Ічан правінцыі Хубэй. Тры цясьніны зьяўляецца найбуйнейшай у сьвеце электрастанцыяй паводле ўстаноўленай магутнасьці ў 21 тысяч МВт, але другой пасьля ГЭС Ітайпу ў дачыненьні да выпрацоўкі электраэнэргіі ў год.

Будаўніцтва цела плаціны было завершана ў 2006 годзе. Акрамя суднападымальніка першапачаткова плянаваныя кампанэнты праекту былі завершаны 30 кастрычніка 2008 году, калі 26-я турбіна пачала камэрцыйную эксплюатацыю. Кожная турбіна мае магутнасьць у 700 МВт[1].

Кітайскі ўрад разглядае праект як гістарычны інжынэрны, сацыяльны й эканамічных посьпех краіны[2], маючы ГЭС з магутнымі сучаснымі турбінамі[3], а таксама з абмежаваньнем па выкіданьню парніковых газаў. Тым ня менш, будаўніцтва плаціны патрабавала зьнішчэньня некаторых археалягічных і культурных аб’ектаў і выклікала перасяленьне каля 1,3 мільёнаў чалавек, што прывяло да сур’ёзных экалягічныя зьменаў, у тым ліку павышэньня рызыкі апоўзьняў. Плаціна была спрэчнай тэмай як у Кітаі, гэтак і за мяжой[4].

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  ГЭС Тры цясьнінысховішча мультымэдыйных матэрыялаў