Галіна Русанава

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Галіна Русанава
Дата нараджэньня 13 жніўня 1956(1956-08-13) (67 гадоў)
Месца нараджэньня
Занятак малярка

Галіна Іванаўна Русанава (у шлюбе — Мініч, нар. 13 жніўня 1956, Койданаў, Менская вобласьць, БССР) — беларуская мастачка-дэкаратар.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1976 годзе закончыла Бабруйскае мастацкае прафэсійна-тэхнічнае вучылішча № 15. З 1976 году працавала ў Менску мастачкай-афарміцелем у сыстэме прамгандлю, з 1978 году працуе ў Койданаве — мастачка Койданаўскага райпо, вузла сувязі, ПТУ № 212, з 1999 году мастачка Койданаўскага гарадзкога Дома культуры, з 2001 году мастачка-афарміцель Цэнтральнай раённай бібліятэкі. Піша пэйзажы Койданаўшчыны (поры году) й іншае. Прымае ўдзел у мастацкіх выстаўках. З 1994 году піша іконы.

Для Фаніпальскай праваслаўнай царквы напісала абраз «Дабравешчаньне», для Койданаўскай Сьвята-Пакроўскай царквы абраз «Сьвятая мучаніца Галіна».

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 2004. — 704 с.: іл. ISBN 985-6302-64-1.