Ганконскі трамвай

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Трамвай-даблдэкер (№120) у Ганконгу — адзін з усяго парку, які захаваў дызайн 1950-х гадоў

Ганконскі трамвай — наземная трамвайная сыстэма Ганконгу, адна з трох сыстэмаў сьвету, дзе на пастаяннай аснове выкарыстоўваюцца трамваі-даблдэкеры (дзьве іншыя — у Блэкпуле і Александрыі), і адзіная ў сьвеце, якая выкарыстоўвае выключна даблдэкеры.