Ганна Юр’еўна Новік

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ганна Новік
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася 17 сьнежня 1990(1990-12-17) (33 гады)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэтка
Гады творчасьці 2010 — дагэтуль
Жанр верш
Дэбют 2010
Значныя творы зборнік вершаў «Сумёты агню» (2010)
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Новік.

Га́нна Ю́р’еўна Но́вік (нар. 17 сьнежня 1990, г. Гомель) — беларуская паэтка. Сяброўка Саюзу беларускіх пісьменьнікаў.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзілася ў Гомлі. Навучалася ў СШ №19 з мастацкім ухілам. Скончыла Гомельскі абласны ліцэй і музычную школу па клясе гітары. Навучалася на філялягічным факультэце Гомельскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту.

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Друкавалася ў часопісах «Дзеяслоў», «Маладосць», «Верасень», «Літаратурнай Гомельшчыне», газэтах «Раніца», «Экалагічны веснік», «Гомельскі ўніверсітэт», «ЛіМ», міжнародным альманаху «Сланечнік». Удзельнічала ў выданьні інфармацыйна-культурнага лістка «Толькі разам»[1].

Публікацыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Зборнік вершаў:

  • «Сумёты агню». — Мн. : «Ковчег», 2010. — 107 с.

Часопісы:

  • «Літаратурныя Гомельшчына» — 2009.
  • «Дзеяслоў» — 2012 — 3 (58)
  • «Маладосць» — 2010 №9.
  • «Верасень» — 2013. — №9 — с.7-13
  • «Палац». — 2013. — №1

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]