Гарганы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гарганы
Вялікая Сівуля – найвышэйшая вяршыня Гарганаў
Найвышэйшы пункт
Вялікая Сівуля (1836,6 м)
Памеры
Даўжыня 75 км
Шырыня 40 km
Геаграфія
Месцазнаходжаньне Івана-Франкоўская вобласьць,
Закарпацкая вобласьць
Краіна Украіна
Горная сыстэма Украінскія Карпаты
Гарганы на мапе Ўкраіны
Гарганы
Гарганы
Гарганы

Гарганы (па-ўкраінску: Ґорґани) — сыстэма горных сьцягаў у зьнешняй паласе Украінскіх Карпат, разьмешчаных у Івана-Франкоўскай і Закарпацкай абласьцях. Распасьціраюцца на 75 км з захаду-паўночнага захаду ад даліны Мізункі і Ракі на паўднёвы ўсход да даліны Прута. Шырыня з захаду на ўсход складае каля 40 км.

Назва паходзіць ад каменных асыпкаў, што завуцца «гарган». Найвышэйшая гара масіву Гарганы — гара Сівуля вышынёй 1836 мэтраў. Раён вельмі папулярны сярод турыстаў, тут праходзяць найбольш дзікія маршруты ў Карпатах.

У Гарганах знаходзіцца пэрліна Карпат — возера Сінявір, Маняўскі вадаспад, гарналыжны курорт Букавель і яшчэ шмат цікавых славутасьцяў.

Некаторыя вяршыні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Вялікая Сівуля (1836 м)
  • Малая Сівуля (1818 м)
  • Ігравец (1804 м)
  • Высокая (1803 м)
  • Браткоўская (1788 м)
  • Гропа (1763 м)
  • Даўбушанка (1754 м)
  • Грофа (1748 м)
  • Пападзьдзя (1740 м)
  • Вядзьмежык (1735 м)
  • Парэнкы (1735 м)
  • Маладая (1723 м)
  • Стрымба (1719 м)
  • Чорная Клева (1719 м)
  • Дурня (1709 м)
  • Барэўка (1694 м)
  • Буштул (1691 м)
  • Яйка-Ілемскае (1679 м)
  • Баярын (Караткан) (1679 м)
  • Паленскі (1674 м)
  • Бэрць (1666 м)
  • Сіняк (1665 м)
  • Яйка-Перагінскае (1595 м)
  • Гарган Ілемскі (1587 м)
  • Хамяк (1542 м)

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Байцар Андрій. Верхня межа лісу в ландшафтах Українських Карпат, її охорона та оптимізація / А.Байцар // Вісник Львів. ун-ту серія географ. Вип. 45. — Львів, 2014.
  • Байцар Андрій. Горгани, гретоти, цекоти в Українських Карпатах / А.Байцар // Проблеми геоморфології і палеографії Українських Карпат і прилеглих територій. Збірник наук. праць. — Львів, 2014. — С. 10—16.
  • Байцар Андрій. межа лісу в ландшафтах Ґорган, Шаблён:Webarchive