Гарызонт (турысцкі клюб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Турысцкі клюб «Гарызонт» (па-расейску: Турклуб «Горизонт») — студэнцкі турысцкі клюб, які дзейнічае ў менскім пэдунівэрсытэце з 1966 году. Першым кіраўніком турклюбу быў С. А. Голуб.

Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Цяперашнюю назву турклюб носіць са дня заснаваньня. Турысты аддаюць перавагу «рамантычнае» вэрсіі паходжаньня назвы клюбу: «Ведь горизонт — это кажущаяся линия, где якобы небо соединяется с землей. Приближаешься к горизонту, а он отодвигается, словно зовет вперед, к неведомому тебе миру» [1]. Існуюць памылковыя меркаваньні, што назва клюбу была дадзеная ў гонар тэлевізараў пад той сама маркай (ці нават заводу). Аднак зьяўленьне першых тэлевізараў «Гарызонт» датуецца красавіком 1968 году[2].

Дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Горна-пешы паход па Хібінах

Турклюб «Гарызонт» зьяўляецца цэнтрам арганізацыі турысцкага жыцьця ўнівэрсытэту, супрацоўнічае з іншымі турысцкімі суполкамі Беларусі, дапамагае ў правядзеньні турысцкіх зьлётаў БГПУ, а таксама турысты ўдзельнічаюць у міжунівэрсітэцкіх, раённых, абласных ды рэспубліканскіх спаборніцтвах. Сябры клюбу ладзяць фотавыставы, акцыі па здароваму ладу жыцьця і інш. Аднак асноўная дзейнасьць скіраваная на правядзеньне паходаў (4 катэгорый складанасьці).

Асноўныя віды турызму, які прадстаўленыя ў клюбе: пешы, горны, водны, лыжны, роварны. Геаграфія паходаў разнастайная: Карпаты, Хібіны, Урал, Кольская паўвыспа, Каўказ, Крым, Саяны, Алтай, Фаны, Гімалаі, Карэлія... Шмат маршрутаў пракладзена па Беларусі.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ http://gorizont-club.ru/about/index.htm — з афіцыйнага сайту турклюбу
  2. ^ http://www.horizont-group.com/index.php?page=history2&c=1&cc=1 — з афіцыйнага сайту заводу тэлевізараў